марэ́навыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. марэ́навыя
Р. марэ́навых
Д. марэ́навым
В. марэ́навыя
Т. марэ́навымі
М. марэ́навых

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

марэ́навыя сущ., мн., бот. маре́новые

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Марэнавыя (сям. раслін) 7/41

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

марэ́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. марэ́навы марэ́навая марэ́навае марэ́навыя
Р. марэ́навага марэ́навай
марэ́навае
марэ́навага марэ́навых
Д. марэ́наваму марэ́навай марэ́наваму марэ́навым
В. марэ́навы (неадуш.)
марэ́навага (адуш.)
марэ́навую марэ́навае марэ́навыя (неадуш.)
марэ́навых (адуш.)
Т. марэ́навым марэ́навай
марэ́наваю
марэ́навым марэ́навымі
М. марэ́навым марэ́навай марэ́навым марэ́навых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

маре́новые мн., сущ., бот. марэ́навыя, -вых;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

марэ́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да марэны ​2. // Атрыманы з карэнняў марэны. Марэнавая фарба.

2. Ярка-чырвоны, колеру марэны. Марэнавы колер.

3. у знач. наз. марэ́навыя, ‑ых. Назва сямейства пакрытанасенных раслін, да якога адносяцца марэна, хіннае дрэва, кафейнае дрэва і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НОВАЗЕЛА́НДСКАЯ БІЯГЕАГРАФІ́ЧНАЯ ВО́БЛАСЦЬ.

Займае Паўд. і Паўн. а-вы Новай Зеландыі, а-вы Макуоры, Окленд, Чатэм і інш. (ад 29 да 54° паўд. ш.). Уваходзіць у царства Натагею. У флоры больш за 1800 відаў вышэйшых раслін, з якіх больш за ​3/4 эндэмічныя. Шмат раслін-неабіёнтаў. Пераважаюць сям.: архідныя, асаковыя, залознікавыя, злакавыя, казяльцовыя, марэнавыя, парасонавыя, складанакветныя і інш. Шмат папарацей, у т.л. буйных дрэвападобных, эпіфітаў і ліян. Генетычна расл. і жывёльны свет вобласці звязаны з флорай і фаунай крайняга Пд Паўд. Амерыкі і Паўд.-Усх. Аўстраліі. Фауна бедная па відах, астраўнога тыпу. З млекакормячых (акрамя неабіёнтаў) 2 эндэмічныя віды лятучых мышэй Птушак больш за 200 відаў, шмат эндэмічных. Характэрны марскія птушкі: бакланы, пінгвіны, трубканосыя, чайкі і інш. З нелятаючых характэрны ківі, некат. пастушковыя. З паўзуноў (20 відаў) пашыраны эндэмічныя роды геконаў (5 відаў) і сцынкаў (9 відаў). Найб. характэрны паўзун — гатэрыя. З земнаводных — жабы з роду ліяпельм. Прэснаводных рыб мала (1 від вугра, некалькі відаў з сям. галаксіід і інш.). Фауна насякомых багатая (матылёў больш за 1000 відаў). Шматлікія наземныя малюскі.

А.М.Петрыкаў.

Птушкі Новазеландскай біягеаграфічнай вобласці: 1 — ківі; 2 — такахе; 3 — папугай савіны; 4 — медасос-туй; 5 — гуя (а — самец, б — самка); 6 — зеленагруды пладаедны голуб.

т. 11, с. 359

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)