марына́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. марына́дны марына́дная марына́днае марына́дныя
Р. марына́днага марына́днай
марына́днае
марына́днага марына́дных
Д. марына́днаму марына́днай марына́днаму марына́дным
В. марына́дны (неадуш.)
марына́днага (адуш.)
марына́дную марына́днае марына́дныя (неадуш.)
марына́дных (адуш.)
Т. марына́дным марына́днай
марына́днаю
марына́дным марына́днымі
М. марына́дным марына́днай марына́дным марына́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

марына́дны кул. марина́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

марына́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да марынаду. Марынадны смак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марына́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Вадкі соус з воцату, прыпраў і алею.

2. звычайна мн. Замарынаваныя прадукты.

|| прым. марына́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Марынадны 1 (сорт памідораў) 8/72; 12/517

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

марина́дный марына́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фіза́ліс, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства паслёнавых, плады якой выкарыстоўваюцца ў медыцыне, кандытарскай вытворчасці і кулінарыі. Сымонаву звяну быў даручаны фізаліс двух гатункаў: ягадны (сунічны) і звычайны (марынадны). Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МІ́НСКАЕ ДО́СЛЕДНАЕ РЫБАПЕРАПРАЦО́ЎЧАЕ КО́МПЛЕКСНАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА.

Засн. ў 1973 у Мінску. З 1988 наз. Мінскі холадакамбінат па захаванні, перапрацоўцы і рэалізацыі рыбных тавараў, з 1990 арэнднае прадпрыемства, з 1995 адкрытае акц. т-ва «Рыбакомплекс». Працуюць асн. цэхі: вяндлярны, кулінарны, прэсерва-марынадны, сыравінны і дапаможныя, халадзільныя камеры. Выпускае (1999) больш за 100 найменняў рыбапрадукцыі, у т. л. з марской капусты 7, прэсерваў больш за 30, рыбы халоднага і гарачага вэнджання больш за 50, салёнай рыбы больш за 10 найменняў. Сыравіна завозіцца ў асн. з краін Балтыі і Расіі.

т. 10, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКАРАСПЕ́ЛАСЦЬ раслін і жывёл,

здольнасць да хуткага росту і развіцця. Вызначаецца раннім дасягненнем стану спеласці, у раслін — біял. і гасп., у жывёл — фізіял. палавой, гасп. і інш. З’яўляецца спадчыннай прыкметай, уласцівай пэўным культурам (салата, радыс радыска*, шпінат), сартам (аўса — Эрбграф; грэчкі — Чарнаплодная, Аніта Беларуская; бульбы — Беларуская ранняя, Дзецкасельская, Прыгожая-2, Адрэта, Дабро; капусты — Скараспелка-3, цыбулі — Янтарная, Стрыгуноўская мясцовая; агуркоў — Крынічка, Кустовы-98, Шчодры-118, Зграбны; памідораў — Талахін-186, Даходны, Марынадны; кабачкоў — Белаплодны), пародам (буйн. раг. жывёлы — абердзін-ангуская парода, герэфордская парода, джэйсерская парода, швіцкая парода; свіней — эстонская беконная, брэйтаўская, лівенская; трусоў — савецкая, шыншыла, серабрысты трус, чорна-буры трус, каліфарнійскі мясны; мяса-воўнавыя пароды авечак; цяжкавозныя пароды коней). Залежыць ад умоў вырошчвання раслін, кармлення і ўтрымання жывёл. Мае эканам. значэнне — больш прадукцыйна выкарыстоўваецца зямля, паскараецца ўзнаўленне і абарот статка, дасягаецца лепшая аплата кармоў.

т. 14, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)