маршча́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Тое, што і маршчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маршча́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. маршча́к маршчакі́
Р. маршчака́ маршчако́ў
Д. маршчаку́ маршчака́м
В. маршча́к маршчакі́
Т. маршчако́м маршчака́мі
М. маршчаку́ маршчака́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

маршча́к, -ка́ м., разг. скла́дка ж., морщи́на ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маршча́к, ‑а, м.

Разм. Тое, што і маршчына. Гусіныя лапкі маршчакоў ад вачэй пацягнуліся на скроні. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Маршча́к ’маршчына’ (ТСБМ, Ян., Жд. 1, Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; навагр., КЭС), маршча́вы, маршчля́вы, маршча́ты ’маршчыністы’, ’які мае зморшчаную паверхню’, ’сабраны ў зборкі’ (Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Укр. моршо́к ’маршчынка’, рус. перм. морше́нь ’складка, няроўнасць, маршчынка на паверхні’, арханг. мо́рхи, морхи́ ’зборкі, складкі на сукенцы’, ’няроўнасці на адзенні’. Да моршчыць (гл.). Сюды ж маршчак ’лапаць са скуры’ (Янк., 1; бялын., Янк. Мат.; Тураў, КЭС; мазыр., З нар. сл.; глус., Мат. Маг.), які названы так таму, што зверху ў ім скура сабрана ў маршчыны. Укр. сумск. моршень ’абутак, зроблены з аднаго кавалка скуры’ можа быць кантамінацыяй з морщити і рус. поршень ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

морщи́на маршчы́на, -ны ж., змо́ршчына, -ны ж., разг. маршча́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маршчына, рыса, рыска, складка; маршчак, змаршчак, зморшчына, зморшчка (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

fałda

fałd|a

ж. складка, згіб; фалда; маршчына, зморшчына, зморшчка, маршчак;

głęboka ~a — глыбокая складка;

~y kurtyny — фалды заслоны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)