Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
нама́рыцца, ‑ма́руся, ‑ма́рышся, ‑ма́рыцца; зак.
Разм. Уволю, многа пама́рыць.
намары́цца, ‑мару́ся, ‑мо́рышся, ‑мо́рыцца; зак.
Разм. Моцна стаміцца, змарыцца. — Больш я цябе не пушчу з хаты, — гаварыла .. [маці] ужо сама сабе. — Днём нацягаецца па тым лесе, наморыцца і ноччу не спіць... Дзіця яшчэ...Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЭРЭ́ГУС (Міхаіл Гардзеевіч) (5.12.1904, с. Вясёлае Харкаўскай вобл., Украіна — 31.7.1997),
украінскі жывапісец і графік. Нар. мастак СССР (1963), чл.-кар.АМСССР (1958). Вучыўся ў Харкаўскім маст. ін-це (1923—30). Сярод твораў: цыклы афортаў «Па дарогах Украіны» (1941), «Па дарогах вайны» (1941—42), «Вяртанне» (1943—44), «Украінскія народныя думы і гістарычныя песні» і «Маруся Багуслаўка» (абодва 1947); трыпціх «Дума пра казака Галоту» (1960), цыкл «Стэп» (1970—80-я г.). Аўтар ілюстрацый да твораў І.Катлярэўскага, М.Гогаля, Т.Шаўчэнкі, Л.Талстога і інш.Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
замары́цца, ‑маруся, ‑морышся, ‑мерыцца; зак.
Стаміцца, знясіліцца. Мама замарылася, жнучы ад рання.Брыль.Зноў ішлі і зноў спрабавалі выбрацца з яра. Урэшце замарыліся і селі.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАРАВІКО́ЎСКІ (Леў Іванавіч) (22.2.1806, с. Мялюшкі Палтаўскай вобл., Украіна — 26.12.1889),
украінскі паэт, фалькларыст. Аўтар песень, вершаў, балад, дум і баек (зб. «Байкі ды прыгаворкі Ляўка Баравікоўскага», 1852). У вершах закранаў этычныя, бытавыя, радзей сац. праблемы. Самая вядомая рамант. балада Баравікоўскага — «Маруся» (1829), напісаная па матывах твора В.Жукоўскага «Святлана». Этнограф, збіральнік нар. песень, прымавак, павер’яў, склаў слоўнік укр. мовы.