МАРКІ́ЗСКІЯ АСТРАВЫ́ (Îles Marquises), архіпелаг у цэнтр. ч. Ціхага ак., у Палінезіі. Уладанне Францыі. Пл. 1274 км2. Нас. 7,5 тыс. чал. (1988) — палінезійцы. Найб. буйныя а-вы — Нуку-Хіва і Хіва-Аа, вулканічнага паходжання, складзены з базальтаў, туфаў. Выш. да 1259 м. Клімат трапічны пасатны. Ападкаў каля 1000 мм за год на падветраных схілах і да 2500 мм на наветраных. Вільготныя трапічныя лясы, хмызняковыя саванны. Вырошчваюць какосавыя пальмы, бавоўнік, бананы, каву. Рыбалоўства, лоўля жэмчугу. Турызм. Адм. цэнтр — г. Таіохаэ.

т. 10, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

маркі́зскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. маркі́зскі маркі́зская маркі́зскае маркі́зскія
Р. маркі́зскага маркі́зскай
маркі́зскае
маркі́зскага маркі́зскіх
Д. маркі́зскаму маркі́зскай маркі́зскаму маркі́зскім
В. маркі́зскі (неадуш.)
маркі́зскага (адуш.)
маркі́зскую маркі́зскае маркі́зскія (неадуш.)
маркі́зскіх (адуш.)
Т. маркі́зскім маркі́зскай
маркі́зскаю
маркі́зскім маркі́зскімі
М. маркі́зскім маркі́зскай маркі́зскім маркі́зскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Марки́зские острова́ Маркі́зскія астравы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)