маразі́льнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. маразі́льнік маразі́льнікі
Р. маразі́льніка маразі́льнікаў
Д. маразі́льніку маразі́льнікам
В. маразі́льнік маразі́льнікі
Т. маразі́льнікам маразі́льнікамі
М. маразі́льніку маразі́льніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

freezer [ˈfri:zə] n. маразі́льнік, маразі́лка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

zamrażalnik

м. маразільнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

freezer

[ˈfri:zər]

n.

маразі́льнік -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

deep-freeze

[ˈdi:pfri:z]

1.

n.

маразі́льнік -а m.

2.

v.

замаро́жваць (праду́кты дзе́ля захава́ньня)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ХАЛАДЗІ́ЛЬНІК,

збудаванне ці апарат для ахалоджвання, замарожвання і захоўвання біял. аб’ектаў, мед. прэпаратаў, харч. ці інш. скорапсавальных прадуктаў пры т-рах, ніжэйшых за т-ру навакольнага асяроддзя. Ахалоджванне ажыццяўляецца з дапамогай халадзільнай машыны.

Адрозніваюць Х. хатнія і прамысловыя. Хатні (бытавы) — шафа (2- і 3-секцыйная) для кароткачасовага захоўвання (да некалькіх сутак) ахалоджаных і працяглага (да 12 месяцаў) замарожаных харч. прадуктаў, а таксама для атрымання лёду. Бываюць кампрэсійныя (холадагент — хладон-12; гл. Хладоны), абсарбцыйныя (на сумесі аміяку з вадой і вадародам) і тэрмаэл. (дзеянне ахаладжальных прыстасаванняў заснавана на Пельцье з’яве). У параўнанні з кампрэсійнымі абсарбцыйныя Х. бясшумныя, больш надзейныя ў эксплуатацыі. але расходуюць больш электраэнергіі. Бытавыя (кампрэсійныя) Х. з’явіліся ў ЗША (1910). Прамысловыя Х. бываюць вытв. (уваходзяць у склад харч. прадпрыемства, напр., мясакамбіната, малочнага з-да) і размеркавальныя (для захоўвання харч. прадуктаў на прадпрыемствах гандлю і грамадскага харчавання). У камерах Х. т-ра каля 0 °C, для замарожвання -18 — -23 °C, для захоўвання прадуктаў да -18 °C (гл. Ахаладжэнне, Замарожванне харчовых прадуктаў).

На Беларусі Х. вырабляюцца на Мінскім заводзе халадзільнікаў.

С.​Я.​Дзям’янаў.

Халадзільнікі вытворчага аб’яднання «Атлант»: 1 — двухкамерны МХМ 1605; 2 — аднакамерны МХ 367; 3 — маразільнік ММ 164; 4 — шафа-вітрына ШВУ-0,4-1,3.

т. 16, с. 527

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)