манцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Зборшчык і ўстаноўшчык машын, абсталявання.

М.-турбіншчык.

2. Спецыяліст па электраабсталяванні, электраправодцы; электраманцёр.

|| прым. манцёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

манцё́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. манцё́р манцё́ры
Р. манцё́ра манцё́раў
Д. манцё́ру манцё́рам
В. манцё́ра манцё́раў
Т. манцё́рам манцё́рамі
М. манцё́ру манцё́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

манцёр м.

1. (сборщик и установщик машин) монта́жник, монтёр;

2. (специалист по электрооборудованию) монтёр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

манцёр, ‑а, м.

1. Спецыяліст па электраабсталяванню, электраправодцы; электраманцёр. Манцёр адключаў гірлянды рознакаляровых лямпачак і беражліва спускаў у кузаў машыны. Карпаў.

2. Тое, што і мантажнік.

[Фр. monteur ад monter — збіраць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

манцёр м

1. (мантажнік) Monteur [-´tø:r] m -s, -e;

2. (электрык) Installateur [-´tø:r] m -s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

манцёр

(фр. monteur)

1) спецыяліст па электраправодцы, электраабсталяванню;

2) спецыяліст па мантажу 1 машын, абсталявання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Манцёр ’спецыяліст па электраабсталяванню, электраправодцы’, ’мантажнік’ (ТСБМ). З рус. монтёр, якое з франц. monteur < monter ’збіраць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

электраманцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па элекгрычным абсталяванні, рабочы-манцёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

монтёр манцёр, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

troubleshooter [ˈtrʌblˌʃu:tə] n.

1. авары́йны манцёр

2. спецыя́льны ўпаўнава́жаны па вырашэ́нні канфлі́ктаў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)