Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
манса́рдаж.манса́рда
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
манса́рдаманса́рда, -ды ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
манса́рда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Жылое памяшканне пад самай страхой дома з косай столлю або сцяной. Па добра знаёмай крутой лесвіцы з абцёртымі прыступкамі.. [Вера] ўзабралася на мансарду.Асіпенка.
[Фр. mansarde.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАНСА́РДА (ад франц. mansarde),
паддашак, памяшканне, пераважна жылое, на гарышчы, кожны схіл даху якога складаецца з 2 частак — верхняй пакатай і ніжняй стромкай. М. дае дадатковую карысную плошчу, а т.зв. мансардавы дах узбагачае сілуэт і аб’ёмную кампазіцыю будынка, надае яму своеасаблівы выгляд за кошт выцягнутых па вертыкалі прапорцый. Канструкцыю М. распрацаваў франц.арх. Ф.Мансар (адсюль назва). На Беларусі М. пашырана з 17 ст. Выкарыстоўваецца ў сучасным малапавярховым, пераважна жылым, буд-ве. Дамы з М. часта будуюць у мяшанай тэхніцы: асн. аб’ём мураваны, М. — з дрэва. У шырокім сэнсе М. — любое памяшканне на гарышчы пад высокім дахам.
В.Б.Ангелаў.
Мансарда сядзібнага дома ў г.п. Поразава Свіслацкага раёна Гродзенскай вобл.Мансарда. Паводле чарцяжа арх. Ф.Мансара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
манса́рдаж. Mansárde f -, -n, Dáchstube f -, -n, Dáchkammer f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
манса́рда
[фр. mansarde, ад F. Mansart = прозвішча фр. архітэктара (1598—1666)]
жылое памяшканне на гарышчы, пад крутым са зломам дахам; паддашак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Манса́рда ’жылое памяшканне пад дахам’ (ТСБМ). З польск.mansarda, якое з франц.Mansard F. — прозвішча архітэктара (1598–1666). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 79), — з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
attic[ˈætɪk]n. гара́, гары́шча; манса́рда
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)