мандры́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікая малпа сямейства павіянаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мандры́л

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мандры́л мандры́лы
Р. мандры́ла мандры́лаў
Д. мандры́лу мандры́лам
В. мандры́ла мандры́лаў
Т. мандры́лам мандры́ламі
М. мандры́ле мандры́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мандры́л м., зоол. мандри́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мандры́л, ‑а, м.

Вялікая малпа сямейства павіянаў.

[Ісп. mandril.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мандрыл 6/596—597 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

мандры́л

(ісп. mandril, ад афр. mwandaru-11)

вялікая малпа сям. павіянаў, пашыраная ў лясах Зах. Афрыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мандри́л зоол. мандры́л, -ла м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МАНДРЫ́ЛЫ (Mandrillus),

род ніжэйшых вузканосых малпаў падсям. мартышкавых. 2 віды: мандрыл (M. sphinx) і дрыл (M. leucophaeus). Некат. сістэматыкі ўключаюць М. у род павіянаў. Пашыраны ў лясах і гарыстых раёнах Экватарыяльнай Афрыкі. Трымаюцца групамі, пераважна на зямлі; кормяцца і спяць на дрэвах.

Самыя буйныя з мартышкавых. Даўж. больш за 1 м, маса больш за 40 кг, даўж. хваста да 12 см. Самцы ярка афарбаваны: па баках рыжа-чырв. носа мазолістыя грабяні з падоўжанымі жалабкамі сіняга і чырв. колеру; бакенбарды і барада жоўтыя. валасы на галаве ярка-каштанавыя. Сядалішчныя мазалі чырв., сінія або фіялетавыя. Самкі цёмныя. Галава вял., тваравы аддзел шырокі, выступае наперад. Пярэднія канечнасці даўжэйшыя за заднія, першы палец на ступні вялікі. Мускулатура развітая. Усёедныя. Нараджаюць 1, зрэдку 2 дзіцяняці. Вядомы гібрыды паміж мандрылам і дрылам, а таксама паміж імі і макакамі, мангабеямі, павіянамі.

Э.​Р.​Самусенка.

Мандрыл.

т. 10, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)