Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
манда́тныв разн. знач. манда́тный;
~нае пасве́дчанне — манда́тное удостовере́ние;
~ная камі́сія — манда́тная коми́ссия;
~ная сістэ́ма — манда́тная систе́ма
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
манда́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мандата. Мандатная камісія (камісія, якая правярае паўнамоцтвы ўдзельнікаў з’ездаў, канферэнцый). Мандатныя тэрыторыі (былыя германскія калоніі і частка тэрыторыя былой Асманскай імперыі, захопленыя пасля першай сусветнай вайны Англіяй, Францыяй, ЗША і перададзеныя пад іх кіраўніцтва па мандату Лігі нацый).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
манда́т, -а, М -да́це, мн. -ы, -аў, м.
Дакумент, які пацвярджае тыя або іншыя правы і паўнамоцтвы прад’яўніка.
Дэпутацкі м.
|| прым.манда́тны, -ая, -ае.
Мандатная камісія.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
манда́тныйманда́тны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВАЕ́ННА-РЭВАЛЮЦЫ́ЙНЫ КАМІТЭ́Т ЗАХО́ДНЯГА ФРО́НТУ,
ВРК Заходняга фронту, часовы рэв. орган па правядзенні ўзбр. паўстання на Беларусі і Зах. фронце ў кастр.—ліст. 1917. Утвораны 8.11.1917 бальшавікамі Мінска. Старшыня бюро ВРК К.І.Ландар, чл. І.Я.Алібегаў, С.І.Берсан, М.І.Калмановіч, В.В.Каменшчыкаў, В.Г.Кнорын, М.І.Крывашэін, А.Ф.Мяснікоў, М.У.Рагазінскі і інш. Выдаваў «Бюллетень Военно-революционного комитета Западного фронта». Меў аддзелы: грамадз., ваен., гасп., забеспячэння, арганізац. і сувязі, мандатны, інфармацыйны. 17.11.1917 ВРК распусціў эсэра-меншавіцкі К-т выратавання рэвалюцыі Зах. фронту, арыштаваў ваен. камісара Часовага ўрада на Зах. фронце, зняў галоўнакамандуючага Зах. фронту ген. П.С.Балуева, які адмовіўся падпарадкавацца сав. уладзе, і назначыў на яго месца Каменшчыкава, удзельнічаў у ліквідацыі Стаўкі Вярх. галоўнакамандуючага ў Магілёве, накіраваў у штаб герм.Усх. фронту дэлегацыю, якая 4.12.1917 падпісала ў мяст. Солы дагавор пра перамір’е на Зах. фронце. Падрыхтаваў і склікаў з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Зах. Вобласці, 3-і з’езд Саветаў сял. дэпутатаў Мінскай і Віленскай губ., 2-і з’езд армій Зах. фронту, якія выбралі органы сав. улады. Спыніў дзейнасць 9.12.1917 пасля стварэння Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту і Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту.