мана́ства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. мана́ства
Р. мана́ства
Д. мана́ству
В. мана́ства
Т. мана́ствам
М. мана́стве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мана́ства ср. мона́шество

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мана́ства, ‑а, н.

1. Манаскае жыццё.

2. зб. Манахі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАНА́СТВА (грэч. monachos адзінокі, пустэльнік),

лад жыцця рэліг. асобы або суполкі аднаверцаў (група, абшчына, брацтва), заснаваны на прынцыпах аскетызму (адрачэнне ад маёмасці, шлюбу, свецкіх уцех), на свядомым падпарадкаванні суровай дысцыпліне, а таксама дуалістычным супрацьпастаўленні зямнога і нябеснага, духоўнага і цялеснага, добрага і злога пачаткаў. Ідэя М. бярэ пачатак у брахманізме, будызме, егіпецкім кульце Серапіса і інш. у сярэдзіне 1-га тыс. да н.э., але адметнае ўвасабленне назіраецца ў хрысціянстве, дзе выпадкі манаскага служэння пачаліся ў 2 ст. н.э. Шырокае распаўсюджанне хрысц. М. пачалося з 4 ст. Прынцыпы ўстрымання і самаадрачэння пераняты ад секты эсеяў; неаплатанізм узбагаціў М. ідэяй ачышчэння духа праз адмову ад цялесных асалод. На працягу стагоддзяў М., апрача рэліг., выконвала і свецкія функцыі: стварала летапісныя і літ. фонды, займалася навук. дзейнасцю, пашырала пісьменства. М. мае адметнасці ў розных канфесіях. Правасл. М. з’яўляецца наследнікам традыцый і ідэалаў першапачатковага хрысціянства. Прыняцце ў манахі суправаджаецца абрадам «пастрыжэння»: пры гэтым неафіт атрымлівае новае імя і спецыфічнае адзенне чорнага колеру (сімвал стрыманасці і смутку). Існуе іерархія М.: расафор, маласхімнік і велікасхімнік; з М. складаецца кіраўніцтва царквы — епіскапат. Каталіцкая царква пайшла па лініі стварэння ордэнаў манаскіх. Пратэстантызм не мае М. У будызме існуе інстытут М. ў выглядзе мноства буйных манастыроў (віхара). У ісламе ў межах містычнай плыні — суфізму, дзейнічаюць т.зв. тэке (манастыры, дзе жыве частка дэрвішаў).

Літ.:

Хольц Л. История христианского монашества: Пер. с нем. СПб., 1993.

А.​А.​Цітавец.

т. 10, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

по́стрыг, -у, м.

Царкоўны абрад прыняцця манаства, які суправаджаецца падстрыганнем валасоў.

Прыняць п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мона́шество мана́ства, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расстры́га, -і, ДМ -у, мн. -і, -ры́г і -аў, м.

Служыцель рэлігійнага культу, пазбаўлены царкоўнага сану, або манах, пазбаўлены манаства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

и́ночество церк., уст. мана́ства, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расстры́гчы, -рыгу́, -рыжэ́ш, -рыжэ́; -рыжо́м, -рыжаце́, -рыгу́ць; -ры́г, -гла́; -рыжы́; -ры́жаны; зак., каго-што.

Пазбавіць духоўнага сану або манаства.

|| незак. расстрыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. расстрыжэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́стрыг, ‑у, м.

Царкоўны абрад прыняцця манаства, які суправаджаецца падстрыганнем валасоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)