Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
манаклі́нны
(ад мана- + гр. klino = нахіляюся)
які мае адносіны да крышталеграфічнай сістэмы, што аб’ядноўвае тры віды сіметрыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АКТЫНАЛІ́Т (ад актына... + ...літ),
мінерал класа сілікатаў, манаклінныамфібол, Ca2(Mg,Fe2+)5[Si4O11]2(OH,F)2. Крышталі ігольчастыя, ніткападобныя. Агрэгаты прамяністыя, валакністыя або масіўныя (нефрыт). Колер зялёны, розных адценняў. Бляск шкляны. Паўпразрысты, рэдка празрысты. Цв. 5,5—6. Шчыльн. 3,2—3,3 г/см³. Пародаўтваральны мінерал метамарфічных сланцаў і кантактных скарнаў. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці аўтапакрышак як напаўняльнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРФВЕДСАНІ́Т (ад прозвішча швед. хіміка Арфведсана),
мінерал, манаклінны шчолачны амфібол NaNa2Fe24+Fe3+Si8O22(OH)2. Натрый можа замяшчацца кальцыем. Утварае прызматычныя крышталі, прамянёва-шаставатыя агрэгаты, зерні. Колер цёмна-зялёны да чорнага. Паўпразрысты. Бляск шкляны. Цв. 5,5—6. Шчыльн. 3,4—3,5 г/см³. Пародаўтваральны мінерал. Пашыраны ў масівах нефелінавых сіенітаў і іх пегматытах, некаторых шчолачных гранітах, метасаматытах і карбанатытах.