малю́нак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. малю́нак малю́нкі
Р. малю́нка малю́нкаў
Д. малю́нку малю́нкам
В. малю́нак малю́нкі
Т. малю́нкам малю́нкамі
М. малю́нку малю́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

малю́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Карціна, ілюстрацыя (звычайна фарбамі).

Кніжка з малюнкамі.

2. перан. Тое, што можна ўявіць у канкрэтных вобразах.

Малюнкі роднага краю.

3. У літаратуры: апісанне жыццёвых з’яў.

Апавяданне дае яркі м. жыцця дарэвалюцыйнай вёскі.

|| прым. малю́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малю́нак, -нка м.

1. рису́нок; (в книге) карти́нка ж.;

2. перен. карти́на ж.;

я́ркі м. жыцця́я́ркая карти́на жи́зни

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малю́нак, ‑нка, м.

1. Карціна, ілюстрацыя; рысунак. Перад вачыма стаяла Масква — такая, якую .. [Паўлік] ведаў па малюнках. Шамякін. Маці купіла ў падарунак Петрусю цікавую кніжку з малюнкамі. Краўчанка. Платон Іванавіч дастаў з этажэркі фізіку і паказаў Колю малюнак рэастата. Якімовіч.

2. перан. Тое, што можна ўявіць сабе ў канкрэтных вобразах. Раз за разам узнікалі і прыгадваліся малюнкі мінулага. Дуброўскі.

3. У літаратуры — славеснае апісанне рэальныя з’яў. Малюнак прыроды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малюнак 4/5, 6, 430; 5/439; 6/596—597, 596—597 (укл.); 7/213; 10/44

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛЮ́НАК,

выява, зробленая ад рукі з дапамогай графічных сродкаў (лініі, штрыха, колеравай плямы), якімі дасягаюцца пластычная мадэліроўка, танальныя і святлоценявыя эфекты; адна з найважнейшых і шырока развітых галін выяўленчага мастацтва. Спалучэнне лінейна-пластычных элементаў фарміруе структуру і прасторавыя адносіны форм, таму М. складае аснову ўсіх відаў маст. адлюстравання на плоскасці (графіка, жывапіс, рэльеф). Як самаст. галіна маст. творчасці адносіцца да графікі (станковы М.). Выкарыстоўваецца і як дапаможны сродак для стварэння жывапісных, графічных, скульпт., арх., дэкар. твораў (кардон, накід, эскіз, эцюд). На аснове М. развіваюцца гравюра і літаграфія. М. адрозніваюць паводле метаду, тэхнікі і характару малявання, тэм і жанраў, прызначэння. Выконваюцца сухімі (вугаль, італьян. аловак, свінцовы ці сярэбраны штыфт, сангіна, графіт) і вадкімі (туш, бістр, сепія, чарніла) фарбавальнымі рэчывамі. У якасці асновы выкарыстоўваюць паперу (у старажытнасці папірус, пергамент). Сродкамі для стварэння ўласна М. могуць служыць акварэль, гуаш, пастэль, соус, туш (як і для жывапісных твораў). М. — аснова маст. адукацыі (маляванне з натуры, вучэбнае маляванне і інш.).

Вытокі М. ў першабытным мастацтве (прадрапаныя на косці, камені ці намаляваныя на сценах пячор палеалітычныя выявы жывёл). З 4 ст. да н.э. ў краінах Д. Усходу развіваецца тонкі каліграфічны М. У Еўропе ў часы антычнасці і сярэднявечча М. быў пераважна дапаможным сродкам для стварэння жывапісных твораў. Як самаст. від творчасці склаўся ў эпоху Адраджэння (Г.Гольбейн, А.Дзюрэр, Ф.Клуэ, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Я.Тынтарэта і інш.). Сярод найб. выдатных майстроў 17—18 ст. А.Вато, Ф.Гвардзі, К.Ларэн, Н.Пусэн, П.П.Рубенс, Рэмбрант, У.Хогарт, 19—20 ст. В. ван Гог, Ф.Гоя, Э.Дэга, Э.Дэлакруа, А.Матыс, А.Менцэль, П.Пікасо, Сюй Бэйхун, Ж.А.Энгр і інш.; у Расіі — К.Брулоў, А.Венецыянаў, А.Кіпрэнскі, В.Сяроў, М.Урубель, У.Фаворскі, А.Ягораў і інш.

На Беларусі ў першабытным мастацтве вядомы як арнаментыка на касцяных, каменных, метал., гліняных вырабах. У сярэднявеччы спецыфіка М. найб. яскрава выявілася ў ілюстраванні рукапісаў і друкаваных кніг, у прорысях для абразоў і фрэсак. Зберагліся М. падрыхтоўчыя Б.Радзівіла да арх. планаў, А.ван Вестэрфельда да шпалер (17—18 ст.). Вял. ролю ў развіцці М. адыгралі Віленская маст. школа і Полацкі езуіцкі калегіум. У 19 — пач. 20 ст. ў галіне М. працавалі І.Аляшкевіч, С.Богуш-Сестранцэвіч, В.Ваньковіч, Г.Вейсенгоф, Я.Дамель, Ф.Рушчыц, Н.Сілівановіч, у 1920—50-я г. — М.Аксельрод, А.Астаповіч, В.Букаты, С.Герус, П.Гуткоўскі, М.Гуціеў, В.Дваракоўскі, Я.Драздовіч, Я.Зайцаў, Б.Звінагродскі, Г.Змудзінскі, С.Раманаў, П.Сергіевіч, М.Сеўрук, М.Тарасікаў, А.Тычына і інш. Сярод майстроў М. 1960—90-х г. В.Александровіч, Л.Асецкі, В.Баранаў, М. і У.Басалыгі, У.Вішнеўскі, А.Дзямарын, П.Драчоў, Я.Жылін, М.Карпук, А.Кашкурэвіч, Я.Кулік, М.Купава, А.Г.Лось, Л.Марчанка, Г.Паплаўскі, А.Паслядовіч, У.Савіч, М Селяшчук, Р.Сітніца, Г.Скрыпнічэнка, В.Славук, В.Шаранговіч і інш.

В.Я.Буйвал.

Да арт. Малюнак. В.ван Гог. Sorrow. 1882.
Да арт. Малюнак. А.Кашкурэвіч. Паляванне ў Вялікім княстве Літоўскім. 1986.
Да арт. Малюнак. В.Баранаў. Восеньскія пабудовы. 1991—92.
Да арт. Малюнак. А.Паслядовіч. Рыба і сеткі. 1976.
Да арт. Малюнак. М.Урубель. Аўтапартрэт. 1904.

т. 10, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

малю́нак м. Zichnung f -, -en; bbildung f -, -en; Mster n -s, - (узор)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

малю́нак

(польск. malunek, ад malowač < с.-в.-ням. mālen)

1) карціна, ілюстрацыя, рысунак;

2) тое, што можна ўявіць сабе ў канкрэтных вобразах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Малю́нак ’карціна, ілюстрацыя, рысунак’ (ТСБМ), ’усё, што намалявана’ (КЭС, лаг.). З польск. malunek, якое з malować (> малява́ць) і суфікса ‑unek (< ням. ‑ung). Сюды ж малюнковы ’каляровы’ (лід., Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паме́рклы, -ая, -ае.

Няяркі, цьмяны.

П. малюнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)