Мальга́ ’дробная рыбка’ (брасл., бярэз., докш., Сл. ПЗБ), мальгва́, мыльгва́, мальгве́ча ’рыбныя маляўкі’, ’маладняк увогуле’, ’дробная неўрадлівая бульба, плады, ягады’, ’малеча, дзеці’ (Нас., Бяльк.; Яшк., З жыцця; слаўг., Яшк., Мат. Маг.), мальгоўка ’маляўка’ (Нас.), мальва́ ’тс’ (Ян., Растарг.), ма́льгва ’дробязь, глупства’ (Бяльк.). Укр. мільга́, паўн.-жытомірск. мо̂лʼга́ ’верхаводка, Alburnus alburnus L.’, ’малькі’. Рус. мальва́, мальга́ ’дробная рыба’, ’дзеці, малеча’, ’малодшы сын’, ’дробныя грошы’, мальга́вка, мальгва́ ’дробная рыба’. Усходнеславянскі балтызм. Параўн. літ. malė ’дробныя рыбкі’, лат. male ’рыба Blicca argyroleuca’ (Мюленбах-Эндзелін, 2, 557). Утвораны пры дапамозе суфікса ‑ʼга (напр., сіньга́ ’від рыбы’) і суфікса ‑ва (напр., дзятва́, братва́) або ў выніку кантамінацыі лексем мальга́ і мальва́. Параўн. таксама бел. моль3, молька, рус. моль, мольва, мольга́, молява ’малькі’, ’дробная рыбка’, моль ’моль’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мальжына́, мальжынка́ ’дробная рыба’ (брасл., Сл. ПЗБ). Да мальга́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Малю́га, молю́га ’маляўка, дробная рыбка’ (Крыв., стол., Нар. лекс.). Да моль3 і мальга́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мульга́ўка ’дробязь’, ’маласільны, слабы’ (Бяльк.). Да мальга́ (гл.). Аб мене а > у гл. Карскі, 1, 112–113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мільга́ (м.) ’дробны, крохкі лёд, які ідзе па рэках ледаставам’, ’шарош’ (Крыў., Дзіс.). Да мальга́ ’дробныя рэчы, дробязь’ (гл.). Мена а > і адбылася праз рэдуцыраваны гук ъ, характэрны гэтым гаворкам. Не выключана магчымасць супастаўлення лексемы мільга́ з мільга́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мелюзгва́, мілюзге́ча, мілюзня́ ’малеча (дзеці)’, ’дробязь, глупства’. Рус. мелюзга́, мелузга́мальга’, цвяр. мелюза ’дробны акунь’, пск., цвер. мелю́зговатый ’дробны’, цвяр. мелюно́к ’дробная рыба’. Балтызм. Параўн. лат. maĩle ’малеча моль-рыба’, літ. máila, zmaila ’тс’, maĩlius ’дробная рыба драбната’, а таксама рус. мель ’тс’, мелёк, мели́к ’дробна акунь’, укр. мілька ’тс’ (Буга, Rinkt., 1, 464). Аднак Фасмер (2, 596) суадносіць з рус. мелкий, мелю, што можна разглядаць як народную этымалогію. Нарашчэнне асновы ‑ʼуз‑ надае аснове дадатковае адценне ’дрыжаць, мільгаць’ (параўн, рус. арханг. мельзить ’здавацца дрыготкім’, ’мільгаць ва ўяўленні’, пск., цвяр. мелюзить ’мітусіцца, надакучліва мільгацець перад вачыма’. Зборныя суфіксы ‑г‑в‑а, ‑ня, ‑еча параўн. у мальга́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моль1, міль, муль, мэль, мыль, муоль, маля́, молька ’матылёк Tineola biselliella, які псуе футра і шэрсць, а таксама іншыя матылькі з атрада лускакрылых’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Шат., Касп., Бяльк., Бес., Дразд., Янк. 1, Сл. ПЗБ), муоль ’чарвяк’ (Федар. 4). Укр. міль, рус. моль, польск. mole, н.-, в.-луж. mól, чэш. mol, славац. moľ, славен. mòlj, серб.-харв. мо̀љац, макед. молец, балг. моле́ц. Прасл. molʼь, роднаснымі да якога з’яўляюцца гоц. malô, ст.-ісл. mǫlr ’тс’ — усе ўзыходзяць да malan ’малоць’ (< і.-е. *mol‑), што Махэк₂ (372) лічыць непраўдападобным. Прыводзяць яшчэ роднасныя ст.-інд. malũkas ’від чарвяка’, арм. mlukn ’клоп’ (Бернекер, 2, 74; Мацэнаўэр, LF, 10, 332; Фасмер, 2, 648; Бязлай, 2, 192).

Моль2, молька, молю́га ’рыбы-маляўкі, малькі, дробныя рыбкі’ (Янк. 1, Крыв., ТС, Ян.; гродз., Сл. ПЗБ; шчуч., Сцяшк. Сл., паўн.-усх., КЭС), молька ’дробная рэч, на якую не трэба звяртаць увагі’ (Бяльк.). Рус. моль, мольва, молька, мольга. Відаць, балтызм. Параўн. літ. malė ’дробная рыбка’, лат. male ’рыба Blicca argyrolenca’ (Мюленбах-Эндзелін, 557; Фасмер, 2, 648–649). Гл. таксама мальга́.

Моль3 ’лес, які сплаўляецца па рацэ шарашом, асобнымі бярвеннямі, не звязанымі ў плыт’ (ТСБМ; Маслен., ТС; навагр., Нар. лекс.). Да мальём (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)