малаво́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. малаво́дны малаво́дная малаво́днае малаво́дныя
Р. малаво́днага малаво́днай
малаво́днае
малаво́днага малаво́дных
Д. малаво́днаму малаво́днай малаво́днаму малаво́дным
В. малаво́дны (неадуш.)
малаво́днага (адуш.)
малаво́дную малаво́днае малаво́дныя (неадуш.)
малаво́дных (адуш.)
Т. малаво́дным малаво́днай
малаво́днаю
малаво́дным малаво́днымі
М. малаво́дным малаво́днай малаво́дным малаво́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

малаво́дны малово́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малаво́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае мала вады (пра вадаёмы). Малаводная рака.

2. Бедны вадой, вільгаццю; які мала арашаецца (пра мясцовасць). Малаводныя раёны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малово́дный малаво́дны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МЕ́ЖАНЬ,

доўгае сезоннае стаянне нізкіх узроўняў вады і малога аб’ёму сцёку ў рэках; частка гадавога гідралаг. цыкла. Абумоўлена перыядамі сухога або марознага надвор’я, калі рэзка памяншаецца прыток вады з вадазборнай плошчы. Жыўленне рэк у М. ідзе пераважна за кошт падземных вод. Ва ўмераных і высокіх шыротах на раўнінных рэках адрозніваюць летнюю і зімовую М. (да зімовай М. адносіцца малаводны перыяд з наяўнасцю лядовых з’яў).

т. 10, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІМА́Н (ад грэч. limēn гавань, бухта),

1) выцягнуты малаводны заліў са звілістымі невысокімі берагамі (ліманны тып берага). Утвараецца пры падтапленні морам вусцевых частак раўнінных рэк або прыбярэжных паніжэнняў сушы. Бываюць адкрытыя ў бок мора і закрытыя, аддзеленыя ад мора касой, перасыпам. Звычайна ў закрытых Л. высокая канцэнтрацыя солей у вадзе, часам ёсць лячэбныя гразі. Характэрны для паўн. берагоў Чорнага м. 2) Натуральныя або штучныя намнажэнні вады вясной у паніжэннях у выглядзе мелкаводных азёр, якія летам перасыхаюць і ператвараюцца ў лугі. Выкарыстоўваюцца ў мэтах вільгацезарадкі глебы.

т. 9, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМСАМО́ЛЬСКАЕ ВО́ЗЕРА, Мінскае возера,

штучны вадаём у паўн.-зах. ч. Мінска; месца адпачынку гараджан. Створана ў 1941. Уваходзіць у Вілейска-Мінскую водную сістэму. Пл. 0,42 км², даўж. 2,2 км (ад моста на вул. Арлоўскай да створу плаціны), найб. шыр. 350 м, найб. глыб. 4,6 м. Аб’ём вады 0,66 млн. м³. Чаша возера — затопленая пойма р. Свіслач. Берагі супясчаныя. Дно пераважна пясчанае, часткова галечнае і глеістае, у 1974 паглыблена. 11 астравоў (агульная пл. каля 0,06 км²). Сцёк у малаводны год з перакідам вады з Вілейскага вадасх. забяспечвае добрую праточнасць возера. Гадавая амплітуда вагання ўзроўню вады 0,5—0,7 м. Замярзае ў пач. снеж., крыгалом у пач. красавіка. На левым беразе выратавальная станцыя, спарт. комплекс «Дынама», Палац «Юнацтва», на правым — выставачны павільён Міжнар. гандл. палаты.

Ф.​М.​Ашэраў.

Камсамольскае возера.

т. 7, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМУДАР’Я́,

рака ў Сярэдняй Азіі, у Таджыкістане, Туркменіі, Узбекістане. Па Амудар’і праходзіць частка граніцы Узбекістана з Афганістанам. Даўж. 1415 км, пл. бас. 309 тыс. км² (да г. Керкі). Вытокі на схілах Гіндукуша ў Афганістане, дзе Амудар’я называецца Вахандар’я, пасля зліцця з р. Памір — Пяндж, ніжэй упадзення р. Вахш — Амудар’я. Упадае ў Аральскае м. Большая ч. басейна Амудар’і размешчана ў горных сістэмах Паміра (на сярэдніх вышынях 5—5,5 тыс. м). Пасля выхаду на раўніну цячэ па Туранскай нізіне, па пустынях Кызылкум і Каракумы. Рэчышча няўстойлівае, рака блукае ў межах поймы, размывае берагі. У нізоўях утварае дэльту, у мора ўпадае некалькімі рукавамі. Асн. прытокі: Гунт, Бартанг, Язгулем, Ванч, Кызылсу, Кафірніган, Сурхандар’я (справа), Кундуз (злева). Жыўленне ледавікова-снегавое. Паводка вясной і летам. Ледастаў у нізоўях (у раёне Нукуса) да 4 мес. Сярэднегадавы расход вады паблізу г. Керкі каля 2000 м³/с. У малаводны перыяд Амудар’я не дасягае Аральскага м. Вада вельмі мутная (5—10 кг/м³ завіслых наносаў). У сярэднім цячэнні Кызылкумскі запаведнік. Выкарыстоўваецца для арашэння (каналы Каракумскі, Аму-Бухарскі і інш.). На Амудар’і Цюямуюнскі і Тахіяташскі гідравузлы. У нізоўях рыбалоўства. Суднаходная ад г. Чарджоў. На Амудар’і — г. Керкі і Чарджоў.

т. 1, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

low

[loʊ]

1.

adj.

1) ні́зкі, нізкі́, невысо́кі

2)

а) плы́ткі, малаво́дны (пра сту́дню, рэ́чку)

б) зь вялікім дэкальтэ́ (пра суке́нку)

в) недастатко́вы

low supplies — недастатко́выя прыпа́сы

3) ні́зкі, ці́хі

a low whisper — ці́хі шэпт

4) Biol. ніжэ́йшы, са́мы про́сты

Bacteria are low organisms — Бактэ́рыі зьяўля́юцца ніжэ́йшымі аргані́змамі

5)

а) ні́зкі, по́длы

б) про́сты, вульга́рны

6) слабы́, кво́лы

a low state of health — слабы́ стан здаро́ўя

2.

adv.

1) ні́зка

to bow low — ні́зка кла́няцца

2) ці́ха, паці́ху

to speak low — гавары́ць ці́ха

- lay low

- lie low

- run low

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)