макрэ́ц, -раца́, м.

Мокры лішай на нагах у коней і буйной рагатай жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Макрэ́ц

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Макрэ́ц
Р. Макраца́
Д. Макрацу́
В. Макрэ́ц
Т. Макрацо́м
М. Макрацы́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

макрэ́ц

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. макрэ́ц
Р. макрацу́
Д. макрацу́
В. макрэ́ц
Т. макрацо́м
М. макрацы́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

макрэ́ц, -раца́ м., вет. мокре́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

макрэ́ц, ‑раца, м.

Мокры лішай на нагах у коней і буйной рагатай жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Макрэц (в., Навагрудскі р-н) 7/352 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Макрэц (радовішча цагельнай сыравіны, Навагрудскі р-н) 7/352

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Макрэц (в., Брагінскі р-н) 2/377 (к.); 6/420 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Макрэц1 ’мокры лішай на нагах у коней і буйной рагатай жывёлы’ (ТСБМ, ТС, Янк. 2, Мат. Гом.). Да мокры (гл.). Параўн. таксама маклі́цы (гл.). Аб суф. ‑эц гл. Сцяцко (Афікс. наз., 100–102). Сюды ж макры́ца ’тс’ (Крыў., Са сл. Дзіс.).

Макрэц, мокрэц ’гладун, Herniaria glabra L.’ (пін., петрык., стол., Бейл.), ’макрыца Stellaria media’ (ТС). Да мокры (гл.). Матывацыя: расліна расце на нізкіх мокрых месцах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мокре́ц м.

1. вет. макрэ́ц, род. макраца́ м.;

2. бот. гары́ца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)