макрапо́д

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. макрапо́д макрапо́ды
Р. макрапо́да макрапо́даў
Д. макрапо́ду макрапо́дам
В. макрапо́да макрапо́даў
Т. макрапо́дам макрапо́дамі
М. макрапо́дзе макрапо́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

макрапо́д

(н.-лац. macropodus, ад гр. makros = вялікі + pus, podos = нага)

рыба сям. лабірынтавых, здольная дзякуючы наяўнасці асобых дыхальных органаў дыхаць не толькі ў вадзе, але і кіслародам паветра; водзіцца ў неглыбокіх вадаёмах і на рысавых палях Карэі, Кітая, В’етнама; вядома як акварыумная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

макропо́д зоол. макрапо́д, -да м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

макрапо́ды, ‑аў; адз. макрапод, ‑а, М ‑дзе, м.

Рыбы падатрада лабірынтавых з асобым дыхальным органам — лабірынтам, які дазваляе ім дыхаць не толькі ў вадзе, але і кіслародам паветра.

[Ад грэч. makrós — вялікі і pus (podos) — нага.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛАБІРЫ́НТАВЫЯ

(Anabantidae),

сямейства рыб атр. акунепадобных. Каля 20 родаў, 40 відаў. Пашыраны ў прэсных і саланаватых водах трапічнай і Паўд. Афрыкі, Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі. Жывуць у стаячых ці з павольнай плынню вадаёмах з падводнай расліннасцю.

Даўж. да 60 см (гурамі). Маюць надшчэлепны орган з пласціністых вырастаў, укрытых слізістай абалонкай са шматлікімі дробнымі крывяноснымі сасудамі (лабірынтавы апарат, — адсюль назва), з дапамогай якога могуць дыхаць атм. паветрам. Анабасы, або рыбы-паўзуны, могуць доўгі час заставацца без вады, зарываюцца ў мул або перапаўзаюць па сушы ў другі вадаём. Кормяцца воднымі беспазваночнымі. Аб’ект промыслу і развядзення. Многія віды ўтрымліваюць у акварыумах (байцовая рыбка, або пеўнік, гурамі, ляліус, макрапод і інш.).

т. 9, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)