Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
маке́тм.маке́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
маке́тмаке́т, -та м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
маке́т, ‑а, М ‑кеце, м.
Узор, схема чаго‑н., звычайна ў паменшаным выглядзе; мадэль. У кутку на тумбачцы пабліскваў макет рэактыўнага рухавіка.Алешка.// У паліграфіі — папярэдні ўзор, пробны экземпляр кнігі, газеты і пад. Макет святочнага нумара газеты.
[Фр. maquette ад іт. macchietta— накід.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАКЕ́Ту паліграфіі,
1) папяровыя лісты ў фармаце будучага выдання з расклеенымі адбіткамі гранак тэксту і ілюстрацый. Да іх дадаюцца ўказанні па правядзенні вёрсткі.
2) Пробны экзэмпляр кнігі, часопіса і г.д., параметры якіх (фармат, аб’ём, пераплётная накрыўка, папера) адпавядаюць экзэмплярам тыражу.
3) Эскізны праект маст. афармлення выдання.
Макет горадабудаўнічага вузла «Праспект Ф.Скарыны — вуліца Русіянава» ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕ́Т (франц. maquette ад італьян. macchietta накід) у архітэктуры, аб’ёмна-прасторавае адлюстраванне будынка, арх. ансамбля, горада, якія будуюцца ці праектуюцца. Выконваецца з паперы, кардону, дрэва, пластмасы, гіпсу і інш. матэрыялаў у розных маштабах. Узнаўляе арыгінал ва ўсіх дэталях (наз. мадэллю) або набліжаны да яго. Служыць для праверкі і ўдасканалення арх. кампазіцыі. М. як адзін з метадаў распрацоўкі арх. праекта вядомы са старажытнасці. На Беларусі пашыраны ў 18—19 ст. Выкарыстоўваецца пры праектаванні ці рэканструкцыі асобных жылых і грамадскіх будынкаў, забудовы вуліц, плошчаў, мікрараёнаў, генпланаў комплексаў, гарадоў. Макетны метад найб. пашыраны ў конкурсным праектаванні і ў навуч. працэсе пры падрыхтоўцы арх. кадраў. З’яўляецца таксама важным элементам экспазіцыі музеяў.