Макаронныя вырабы 6/548

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАКАРО́ННЫЯ ВЫ́РАБЫ,

харчовыя вырабы з прэснага, замешанага на вадзе і высушанага да вільготнасці 12,5—13% пшанічнага цеста. Да іх адносяцца макарона, вермішэль, локшына, фігурныя вырабы (ракавінкі, зорачкі) і інш. Вырабляюць з мукі вышэйшых гатункаў, якая багата пратэінамі. Вызначаюцца добрым смакам, высокай пажыўнасцю і каларыйнасцю (1,5 кДж на 100 г М.в.), лёгкасцю прыгатавання; доўга захоўваюцца без страты пажыўных і смакавых якасцей. Гл. таксама Макаронная прамысловасць.

т. 9, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

макаро́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. макаро́нны макаро́нная макаро́ннае макаро́нныя
Р. макаро́ннага макаро́ннай
макаро́ннае
макаро́ннага макаро́нных
Д. макаро́ннаму макаро́ннай макаро́ннаму макаро́нным
В. макаро́нны (неадуш.)
макаро́ннага (адуш.)
макаро́нную макаро́ннае макаро́нныя (неадуш.)
макаро́нных (адуш.)
Т. макаро́нным макаро́ннай
макаро́ннаю
макаро́нным макаро́ннымі
М. макаро́нным макаро́ннай макаро́нным макаро́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

pasta [ˈpæstə] n. італ. макаро́нныя вы́рабы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

макаро́нный макаро́нны;

макаро́нные изде́лия макаро́нныя вы́рабы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

макаро́нны Téigwaren-; Makkaróni-;

макаро́нныя вы́рабы Téigwaren pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Téigwaren pl макаро́ны, макаро́нныя вы́рабы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БАРЫ́САЎСКАЯ МАКАРО́ННАЯ ФА́БРЫКА, «Барымак». Створана ў 1931 у г. Барысаў на базе дражджавога з-да як макаронна-мукамольны камбінат. У Вял. Айч. вайну разбурана, адноўлена ў 1944 як макаронная ф-ка. У 1955, 1985 і 1991 рэканструявана і расшырана. У 1971—93 у ВА «Барысаўмакаронпрам» (галаўное прадпрыемства), у 1993—94 арэнднае прадпрыемства, з 1994 адкрытае акц. т-ва «Барымак». Асн. прадукцыя (1995): макаронныя вырабы рознага асартыменту.

т. 2, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САЛЕ́РНА (Salerno),

горад на Пд Італіі. Адм. ц. прав. Салерна. Каля 200 тыс. ж. з прыгарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт у Салернскім зал. Тырэнскага мора. Прам-сць: маш.-буд., металургічная, хім., тэкст., харчасмакавая (тытунёвыя і макаронныя ф-кі), буд. матэрыялаў. Ун-т. Арх. помнікі: рэшткі замка (8 ст.) і акведука (11—13 ст.), сабор 11 ст. Прыморскі курорт. Салернская мед. школа (з 9 ст.; першая свецкая мед. школа ў Еўропе).

т. 14, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКАРО́ННАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,

галіна харчовай прамысловасці, прадпрыемствы якой выпускаюць макаронныя вырабы. Каля 80% прадукцыі вырабляецца з мукі вышэйшых гатункаў, у некаторыя вырабы дадаюцца малочныя прадукты, яйкі і інш. Атрымала шырокае развіццё ў многіх краінах свету, паколькі макаронныя вырабы пажыўныя і высокакаларыйныя, добра зберагаюцца, хутка і проста гатуюцца. Найбуйнейшыя вытворцы макаронных вырабаў з’яўляюцца Італія (35 кг на 1 чал. за год), Японія (12 кг), Францыя (6 кг), Венгрыя, Германія, Расія, ЗША.

На Беларусі да 1920-х г. вытв-сць макаронных вырабаў вялася пераважна саматужным спосабам. Толькі ў Брэсце працавала паравая макаронная ф-ка (17 рабочых у 1908). Як самастойная галіна М.п. створана ў пач. 1920-х г. У 1931 у Барысаве, на базе дражджавога з-да пабудаваны макаронна-мукамольны камбінат (з 1944 макаронная ф-ка). На базе арцелі ўзнікла макаронная ф-ка ў Віцебску. У 1940 выпушчана 13,5 тыс. т макаронных вырабаў. У 1963 на базе арцелі створана Слуцкая макаронная ф-ка. У 1977 дзейнічала 14 аўтаматычных, 18 механізаваных паточных ліній, комплексна-механізаваны ўчастак; выпушчана 49,1 тыс. т макаронных вырабаў. У 1997 М.п. давала 0,9% валавой прадукцыі харч. прам-сці. У ёй занята 1,2% прамысл. персаналу харч. прам-сці. Вытв-сць макаронных вырабаў склала 41,5 тыс. т, што ў 1,5 раза менш, чым у 1990. Працуюць 57 прадпрыемстваў і вытв-сцей па выпуску макаронных вырабаў, найбуйнейшыя з іх Барысаўская макаронная фабрыка (адкрытае акц. т-ва «Барымак»), ф-кі ў Слуцку і Віцебску, цэх пры Магілёўскім хлебазаводзе. Створаны шэраг сумесных прадпрыемстваў, у т. л. чэшска-бел. прадпрыемства Pastaala у Нясвіжы, якое вырабляе 10 найменняў макаронных вырабаў.

П.​І.​Рогач.

т. 9, с. 529

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)