ма́кавінка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ма́кавінка |
ма́кавінкі |
| Р. |
ма́кавінкі |
ма́кавінак |
| Д. |
ма́кавінцы |
ма́кавінкам |
| В. |
ма́кавінку |
ма́кавінкі |
| Т. |
ма́кавінкай ма́кавінкаю |
ма́кавінкамі |
| М. |
ма́кавінцы |
ма́кавінках |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ма́кавінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк. да макавіна (у 1–3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́кавіна, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.
1. Адно сцябло маку.
2. Адна галоўка маку.
3. Адно зярнятка маку.
4. Вершаліна дрэва.
М. сасны.
|| памянш. ма́кавінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
маку́лінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм.
1. Адно макавае зярнятка; макавінка.
2. перан. Крупінка, дробязь, драбніца. Памяць мела [Валя] такую, што мы толькі дзіву даваліся: усё да макулінкі раскажа. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Маку́лінка ’макавінка’, ’крупінка, дробязь, драбніца’ (ТС, Нар. Гом.). Да мак (гл.). Адыменнае ўтварэнне з памяншальным суф. ‑ул‑ін‑к‑а, які з ‑ulʼа (Слаўскі, SP, 1, 110). Пар. таксама магу́лінка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Магу́ліна, магу́лінка, магулі́нка ’што-небудзь малаважнае’, ’невялікая дэталь у кроснах’, ’кавалачак, невялікая колькасць’ (лях., шчуч., карэліц., З нар. сл., Жыв. сл., Сл. ПЗБ; стаўбц., Бел. фраз.). Да магу́ла > магу́ля (гл.). Пад уплывам народнай этымалогіі асацыяцыя з мак, макавінка ’макавае зярнятка’, параўн. стаўбц. ні магулі́нкі ў роце не было.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)