маку́лінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм.
1. Адно макавае зярнятка; макавінка.
2. перан. Крупінка, дробязь, драбніца. Памяць мела [Валя] такую, што мы толькі дзіву даваліся: усё да макулінкі раскажа. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)