Ма́зя ’размазня, плаксун’ (пін., Нар. лекс., драг. КЭС), укр. мазя́ (н. р.), Р. скл. мазя́ти ’бруднае, неакуратнае дзіцё’. Бел.-укр. ізалекса, утвораная ад ма́заць (гл.) і суф. ‑я (параўн. соня). Гл. ма́за 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лэхта ’балбатуха’ (стаўб., Жыв. сл.). Утворана ад лэ́хтаць < ла́хтаць 2 (гл.), як мазя ад мазаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лэпа (іран.) ’паспешлівы’ (Сцяшк.), лэпаўка ’паспешніца’. У якасці балтыйскага адпаведніка можна прывесці lep! (гл. лэп 1), lẽpas ’балбатун’. Утворана па тыпу соня, мазя (гл.) ад дзеяслова ⁺лэпаць ’спяшацца’ (аднак не зафіксаванага ў гаворках).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́за 1 ’каламазь’ (бераст., Сцяшк. Сл.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суф. ‑а (Слаўскі, SP, 1, 59). Да ма́заць (гл.).
Ма́за 2 ’капрызніца, песта’ (ТС). Утворана аналагічна, як папярэдняе. Параўн. яшчэ палес. ма́зя ’тс’, ’плакса’; тураўск. мазаны ’збалаваны, спешчаны’ (ТС) адпавядае чэш. mazna ’распешчаная жанчына’, серб.-харв. ма́зница ’тс’, чэш. rozmazlenec ’пястун’. Як і чэш., палес. лексемы — да ма́заць, чэш. mazati se з экспрэсіўным адценнем, серб.-харв. ма́зити ’патураць’, ’ліслівіць, дагаджаць’. Сюды ж ма́зацца ’песціцца, капрызіць’, ма́заць ’патураць’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)