мазні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Пасудзіна для калёснай мазі.

|| прым. мазні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мазні́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мазні́ца мазні́цы
Р. мазні́цы мазні́ц
Д. мазні́цы мазні́цам
В. мазні́цу мазні́цы
Т. мазні́цай
мазні́цаю
мазні́цамі
М. мазні́цы мазні́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мазні́ца ж. мазни́ца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мазні́ца, ‑ы, ж.

Пасудзіна для калёснай мазі. Спяваюць колы, бразгаюць мазніцы. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мазні́ца, мазьні́ца, мазны́ця ’пасудзіна для калёснай мазі, дзягцярка’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Растарг., драг., З нар. сл.; стол., Нар. лекс., Сл. ПЗБ, ТС), ’посуд для смалы’ (Маш.). Укр. мазниця, рус. мазница, польск. maźnica, чэш. maznice, славац. maznica. Паўн.-слав. ўтварэнне mazʼьnica. Да ма́заць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мазни́ца спец. мазні́ца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

smarownica

ж. мазніца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)