мазгля́вы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
мазгля́вы |
мазгля́вая |
мазгля́вае |
мазгля́выя |
| Р. |
мазгля́вага |
мазгля́вай мазгля́вае |
мазгля́вага |
мазгля́вых |
| Д. |
мазгля́ваму |
мазгля́вай |
мазгля́ваму |
мазгля́вым |
| В. |
мазгля́вы (неадуш.) мазгля́вага (адуш.) |
мазгля́вую |
мазгля́вае |
мазгля́выя (неадуш.) мазгля́вых (адуш.) |
| Т. |
мазгля́вым |
мазгля́вай мазгля́ваю |
мазгля́вым |
мазгля́вымі |
| М. |
мазгля́вым |
мазгля́вай |
мазгля́вым |
мазгля́вых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Мазгля́вы ’недастаткова густы, трохі рыхлы’ (Растарг.) паходзіць з рус. мозглый < мо́згнуть ’гніць, псавацца, цвісці’, промозглый ’гнілы, сыры’, якія ад мъзга (Міклашыч, 207). Сюды ж і ц.-слав. мъждивъ, измъждити ’аслабець’, рус. мозгля́к ’недалуга’ (Праабражэнскі, 1, 545; Фасмер, 2, 638).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Прамо́склы ’вельмі мокры’ (брэсц., Нар. словатв.). З * промозглы ў выніку аглушэння групы зычных зг > ск. Крыніцай слова з’яўляецца рус. промозглый ’гнілы, сыры (пра надвор’е)’, гл. Фасмер, 3, 375; параўн. мазглявы, промзлы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́мзлы ’чуць закіслы; ні салодкі, ні кіслы (пра малако)’ (полац., Нар. сл.; в.-дзв., красл., Сл. ПЗБ). З *промзглы > параўн. рус. про́мзглый ’пракіслы, прагорклы; затхлы, сапсаваны, той, які загніў’, про́мзгнуть ’псавацца, гніць, горкнуць’, мзга ’гніль, цвіль, сырое надвор’е’, мзглой, мо́зглый ’друзлы, вялы, гнілы з сярэдзіны, прэлы’. Фасмер (2, 617) на аснове параўнання з рус. мозглый (гл. прамосклы) узнаўляе праформу *мъзга. Тады, відаць, да мазго́ліць ’пэцкаць; біць’, мазгля́вы (гл.). Параўноўваецца з грэч. μύσος (з *μύδος) ’ганьба; апаганенне’, ст.-ірл. mosach ’нячысты’, н.-ням. mussig ’брудны’, лат. мн. л. mudas ’гнілыя водарасці’, літ. мн. л. músos ’цвіль’ (Міклашыч, 207; Буга, РФВ, 72, 198 і наст.). Набліжэнне да літ. mazgóti ’мыць, паласкаць’, ст.-інд. máyjati ’ён апускае’, Фасмер (там жа) лічыць менш верагодным. Параўн. мазглявы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Размо́згнуць ’разварыцца; разамлець’ (слонім., Нар. словатв.), рус. мо́згнуть ’гніць, псавацца, пакрывацца цвіллю’, мо́зглый ’гнілы’, (про)мо́зглая погода ’сырое, мокрае надвор’е’. Чарных (1, 538) звязвае з мзга < *мъзга < прасл. *mъsga з суф. ‑g‑a, сюды ж таксама стараж.-рус. мꙋзгъ ’ціна’. Узводзяць да і.-е. кораня *meu‑(:*mou‑):*mŭ ’сыры’, ’мокры’, ’брудны’, ’гнілаваты’ з пашыральнікам ‑s‑ (Покарны, 741–742). Іншыя версіі гл.: ЭССЯ, 18, 223–225 (*mězga), 21, 96–97 (*mozgъ). Гл. таксама мазглявы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)