Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Сумаваць ’раздумваць’ (Арх. Федар.), ’маркоціцца, перажываць’, ’разважаць, меркаваць’ (Тур.), сумува́тысь ’абмяркоўваць, дамаўляцца, раіцца’ (Клім.), сумувати (суму сумувати) ’размаўляць’ (Зянк.). Рус.зах., паўдн.сумова́ть ’думаць, меркаваць’, су́му сумовать ’думаць, мазгаваць’. З польск.sumovać ’падлічваць’, якое ўжо ў ст.-бел.сумовати ’тс’ (XVI ст.) < ст.-польск.sumovać, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 78. Польскае слова ад suma, гл. сума1, цяжка адмежаваць ад сум і роднасных, параўн. Брукнер, 526; Бязлай, 3, 341; ЕСУМ, 5, 475.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ага́1, часціца.
1.сцвярджальная. Ужываецца, каб выказаць згоду, сцвярджэнне. — У сяло ідзеш? — пацікавілася Алеся. — Ага, да Івана Базылёвага, — адказаў Кастусь.С. Александровіч.
2. Ужываецца ў апавядальнай мове пры ўспамінанні чаго‑н., пры перамене тэмы гутаркі і пад. Галя выкаціла веласіпед на дарогу і спынілася. Што яна забылася зрабіць у Сялібе? Ага, разглядаючы кніжную вітрыну на пошце, яна думала, што зараз жа трэба ісці ў бібліятэку, запісацца і ўзяць што-небудзь для чытання.Ермаловіч.[Арцём:] — Вычыталі [у газетах] і пачалі мазгаваць: ага, наконт птушак пытанне адпадае — вадаёмаў няма. А трусы — тут, браткі, варта падумаць.Ракітны.
3. Ужываецца для выказу ўшчування, папроку. [Аўгінька] пачала спаганяць злосць на небараку Віктару. — Ага, паехаў? Што, спазніўся? Ага?Зарэцкі.
ага́2, выкл.
1. Выказвае здагадку, радаснае здзіўленне і пад. [Ляснічы:] — Ага, ты тут! Ну, чалавеча, Збірай манаткі і ў Парэчча За добры час перабірайся!Колас.[Туляга:] Ага, разумею... Толькі я хацеў запытацца ў вас, ці не будзе гэта... подласцю?Крапіва.
2. Выражае насмешку, злараднасць, пагрозу і пад. — А дзе ты служыш, чалавеча? — Служу, паночку, я ў Парэччы. — Ага!.. Чаму гэта, ягомасць, Вядзеш вялікую знаёмасць? Чужых цялят бярэш на пашу?Колас.[Анатоль:] — А мой тата мінёр, ён фашыстам усе цягнікі паўзрывае. Ага!Брыль.І важна гаварыў [Міколка] потым да бацькі: — Ага! Не можаш мяне ўзяць... Забуксаваў!..Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)