ма́занка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Хата, пабудаваная з гліны або дрэва, абмазанага глінай.

Украінская м.

|| прым. ма́занкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́занка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ма́занка ма́занкі
Р. ма́занкі ма́занак
Д. ма́занцы ма́занкам
В. ма́занку ма́занкі
Т. ма́занкай
ма́занкаю
ма́занкамі
М. ма́занцы ма́занках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ма́занка ж. ма́занка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́занка обл. ма́занка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́занка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Хата, пабудаваная з гліны або з абмазаных глінай цэглы, дрэва. Цягнік спыніўся на маленькай станцыі і скора рушыў далей, пакінуўшы Алаізу і яшчэ некалькі пасажыраў ля белых мазанак з садочкамі, з гародчыкамі кветак. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́занка ж разм Lhmhütte f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мазанка

Том: 17, старонка: 222.

img/17/17-222_0987_Мазанка.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Ма́занка ’хата з гліны або з абмазаных глінай дрэва, цэглы’ (ТСБМ) паходзіць з паўд.-рус. арэалу ці ўкр. мовы. Да ма́заць (гл.). Сюды ж аднолькавае па форме лід. ма́занка ’падмазка’ (Сцяшк. Сл.) і дзятл. ма́занка ’брудны (аб дзіцяці), які запэцкаўся’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

lepianka

ж. мазанка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Lhmhütte

f -, -n ма́занка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)