магнітафо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Апарат для запісу і ўзнаўлення гукаў электрамагнітным шляхам.

|| прым. магнітафо́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

магнітафо́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. магнітафо́н магнітафо́ны
Р. магнітафо́на магнітафо́наў
Д. магнітафо́ну магнітафо́нам
В. магнітафо́н магнітафо́ны
Т. магнітафо́нам магнітафо́намі
М. магнітафо́не магнітафо́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

магнітафо́н м. магнитофо́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магнітафо́н, ‑а, м.

Апарат для запісу і аднаўлення гуку электрамагнітным шляхам.

[Ад грэч. magnētis — магніт і phōnē — гук.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Магнітафон 4/324; 6/519—520, 521; 10/436

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАГНІТАФО́Н (ад магніт + ...фон),

апарат для магн. гуказапісу на магнітную стужку ці інш. носьбіт і наступнага ўзнаўлення гуку. Бывае адна- і шматдарожкавы, мона- і стэрэафанічны. Існуюць таксама спалучэнні М. з інш. апаратамі (напр. магнітола).

Адрозніваюць прафесійны (напр., для сінхроннага гуказапісу пры кіназдымцы), студыйны для высакаякаснага гуказапісу, паўпрафесійны (напр., для запісу дыспетчарскіх перагавораў), бытавы для аматарскага гуказапісу і спецыяльны (напр., геамагнітафон, дыктафон); стацыянарны і партатыўны; шпульны і касетны і інш. Мае блок сілкавання, стужкапрацяжны механізм, узмацняльнікі запісу і ўзнаўлення сігналаў, магн. галоўкі, з дапамогай якіх гэтыя сігналы перадаюцца на гуканосьбіт і наадварот, і акустычную сістэму. М. без узмацняльніка магутнасці і акустычнай сістэмы наз. магнітафоннай прыстаўкай і прызначаецца для спалучэння з інш. апаратамі. Гл. таксама Відэамагнітафон.

т. 9, с. 479

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

магнітафо́н м. Tónbandgerät n -(e)s, -e;

касе́тны магнітафо́н Kasséttenrecorder [-reˏkɔrdər] m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

магнітафо́н

(ад магніта- + -фон)

апарат для запісу і ўзнаўлення гукаў электрамагнітным шляхам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

магнітафо́н

(фр. magnétophone, ад гр. magnetis = магніт + phone = гук)

апарат для запісу і ўзнаўлення гукаў электрамагнітным шляхам.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

магніто́ла, -ы, мн. -ы, -то́л, ж.

Апарат, які сумяшчае ў сабе радыёпрыёмнік і магнітафон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)