ДЫФЕРЭНЦЫЯ́ЦЫЯ МА́ГМЫ,

сукупнасць фіз.-хім. працэсаў, у выніку якіх з магмы ўзнікаюць горныя пароды рознага хім. саставу або з колькаснымі суадносінамі адных і тых жа мінералаў. Асн. фактары Д.м.: змена тэрмадынамічных умоў, гравітацыя, асіміляцыя і інш. Адрозніваюць крышталізацыйную дыферэнцыяцыю (раздзяленне цвёрдых фаз у працэсе крышталізацыі) і ліквацыйную (раздзяленне расплаву на 2 вадкія фазы, якія не змешваюцца, аддзяленне лятучых і інш. форм).

т. 6, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рагаві́к², -у́, м.

Шчыльная зярністая горная парода бурага або шэрага колеру, якая ўтвараецца ад уздзеяння магмы на пароду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́гма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ма́гма
Р. ма́гмы
Д. ма́гме
В. ма́гму
Т. ма́гмай
ма́гмаю
М. ма́гме

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

магматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да магмы, складаецца з магмы. Магматычная парода. // Як магма; расплаўлены. Магматычны стан пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтру́зія, ‑і, ж.

Спец.

1. Працэс нагнятання магмы ў тоўшчу зямной кары. Працэс інтрузіі.

2. Геалагічнае цела, якое ўтварылася ў зямной кары ў выніку застывання магмы.

[Ад лац. intrusus — упхнуты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вулкані́зм, ‑у, м.

Сукупнасць з’яў, звязаных з рухам магмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плутані́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з рухам і застываннем магмы ў глыбіні зямной кары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флюіда́льны, ‑ая, ‑ае.

У выглядзе застылых патокаў вывержанай магмы, лавы. Флюідальная структура горных парод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эфу́зія,

Спец.

1. Выліванне магмы на паверхню зямлі і ўтварэнне вулканічных народ.

2. Павольнае пранікненне газаў праз порыстую перагародку.

[Ад лац. effusio — разліццё, расцяканне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МІНЕРАЛІЗА́ТАРЫ,

1) жывыя арганізмы (пераважна гетэратрофныя бактэрыі), якія раскладаюць мёртвыя арган. злучэнні да асобных хім. рэчываў і элементаў (азот, калій, кальцый, фосфар, вуглякіслы газ і інш.). Адыгрываюць важную ролю (разам з прадуцэнтамі і кансументамі) у біяцэнозе.

2) Газа- і парападобныя рэчывы — вадарод, бор, фтор, вуглярод, фосфар, сера, хлор, вада і інш., раствораныя ў магме. М. зніжаюць вязкасць магмы і т-ру яе крышталізацыі, змяняюць парадак вылучэння мінералаў, уплываюць на дыферэнцыяцыю магмы. Зрэдку дзейнічаюць як каталізатары, могуць уваходзіць у састаў пародаўтваральных мінералаў або заставацца ў іх як газападобныя ці вадкія ўключэнні. Асабліва багатыя М. пнеўматалітавыя (лятучыя) вылучэнні і гідратэрмальныя растворы, якія ўзнікаюць пры метамарфізме горных парод. Пры ўзгонцы М. нясуць многія металы і ўтвараюць з імі лятучыя злучэнні, якія ўдзельнічаюць у крышталізацыі астаткавага расплаву магмы (гл. Пегматыт) ці пранікаюць у шчыліны ўмяшчальных парод і садзейнічаюць утварэнню новых мінералаў з карыснымі кампанентамі.

т. 10, с. 381

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)