Ма́гель ’прылада, якой качаюць бялізну’ (Нас.), ма́глі ’вялікі станок для катання бялізны’ (Мядзв.), ’прыстасаванне для валяння сукна’ (Касп.). Запазычана з польск. magiel, męgiel ’валік, якім катаюць бялізну’, ’маглярня’, ’апрэтурная машына’ < ням. Mange(l) < с.-лац. manganum < грэч. μάγγανον ’ваенная машына, якая шпурляе каменне’, якая вельмі нагадвала машыну для катання бялізны, вынайдзенную ў Нюрнбергу’ (Брукнер, 317; Васэрцыер, 146; Махэк₂, 350). Сюды ж маглява́ць ’катаць бялізну вальком’ (Сцяшк., Нас.), ’румяніць твар’, ’уціраць тлушч у валасы’ (Нас.), малявацца, маглёўка ’катанне бялізны’, ’жанчына, якая любіць займацца аздабленнем галавы’ (Нас.). Гл. таксама ма́глі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маклі (мн.) ’качалка для прасавання бялізны’ (віц., Шн.). Да ма́гель (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Размаглява́ць (размаглева́ць) ’нарумяніць’, ’намасліць’ (Нас.), ’размаляваць, упрыгожыць’ (Шпіл.), размагліва́ць ’размаляваць, нафарбаваць’ (Бяльк.), размаглева́цца ’прыгожа апранацца, румяніцца’ (Нас.), размаглёванный ’нарумянены’ (Нас.), укр. маґлюва́ти ’дрэнна маляваць’, ст.-польск. maglować ’разгладжваць валасы, скуру’ (XVI–XVII ст.). Лучыц-Федарэц збліжае з ма́гель ’прылада, якой качаюць бялізну’, маглява́ць ’качаць бялізну’, гл. ЭСБМ, 6, 150, 152. Няпэўна. Па іншай версіі, якая падаецца больш верагоднай, лексема ўзнікла ў выніку збліжэння малява́ць (гл.) з фанетычна блізкім маглява́ць ’качаць бялізну’ (ЕСУМ, 3, 354).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)