Маўр, ст.-бел.мавръ, мауръ ’негр’ (XVII ст.). Запазычаны са ст.-польск.maur, якое з с.-лац.maurus < лац.Mauri ’насельніцтва Паўн.-зах. Афрыкі’. З VIII ст. гэту тэрыторыю захапілі арабы, і ў сярэдневякоўі маўрамі называлі арабаў і арабізаваных жыхароў Паўн. Афрыкі.