Маўр, ст.-бел. мавръ, мауръ ’негр’ (XVII ст.). Запазычаны са ст.-польск. maur, якое з с.-лац. maurus < лац. Mauri ’насельніцтва Паўн.-зах. Афрыкі’. З VIII ст. гэту тэрыторыю захапілі арабы, і ў сярэдневякоўі маўрамі называлі арабаў і арабізаваных жыхароў Паўн. Афрыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)