Лі́чны1 ’шматлікі’ — гл. лі́чна.

Лі́чны2 ’прывабны, статны’ (Ян.), польск. падгальск. liczny, ст.-чэш. líčný, чэш. lícný, славац. líčny, славен. líčen, серб.-харв. ли̑чан, макед. личен, балг. личен. Прасл. lič‑ьnъjь ’статны, прыгожы’. Да лік2 < ліцо < lice (гл.). Відавочна, на развіццё семантыкі аказаў уплыў дзеяслоў ličiti ’фарміраваць, аздабляць, упрыгожваць’ (Слаўскі, 4, 244–245; Трубачоў, Эт. сл., 15, 85–87).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́чна ’шмат’, лічны ’шматлікі’ (Нас., Яруш.). Запазычана з польск. liczny ’які складаецца з многіх адзінак’ (Слаўскі, 4, 244).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тулі́чны ‘прысутны’ (Ласт.). Магчыма, штучнае ўтварэнне па ўзоры тубы́льскі, дыял. тубы́льны ‘мясцовы, тутэйшы’ (гл. тубылец) — ту2 (гл.) і лічны ‘шматлікі’ (гл.), хутчэй ‘наяўны’ ад рус. быть налицо ‘быць у наяўнасці’; аўтарскі наватвор, каб пазбегнуць «барбарызма» прысу́тны (гл. прысутнічаць), які «павінен быць безумоўна адкінуты як нязгодны з духам мовы» (Ласт, 555).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прылі́чны ’прыстойны; дзябёлы, мажны’ (Ян.); відаць, сюды ж семантычна (да 1‑га знач.) і арэальна блізкае прылі́цы ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (рэч., ЛА, 3) з рэгулярным чаргаваннем канцавога зычнага асновы. Узыходзіць да прасл. *priličьnъjь прэфіксальнае ўтварэнне ад *ličьnъjь, гл. таксама лі́чны2. Укр. прили́чний ’адпаведны, слушны, дарэчны’, рус. прили́чный ’які падыходзіць, прыстойны’, ст.-рус. приличьныи ’падобны’, ц.-слав. приличьнъ ’тс’, чэш. priličný ’адпаведны’, славен. príličen ’які падыходзіць, значны, вялікі’, серб.-харв. прѝличан ’дастатковы, значны; прыстойны’, балг. прили́чен ’падобны’. Гл. Фасмер, 3, 364.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)