Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ліхта́рняж., уст., см. ліхта́р
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ліхта́рня, ‑і, ж.
Тое, што і ліхтар (у 1 знач.). Вір людскі скрозь заліў паясы тратуараў, Блішчаць вокны, ліхтарні ўгары зіхацяць.Багдановіч.Бацька засмяяўся. Устаў, апрануўся, пайшоў з ліхтарняю глядзець коней.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ліхта́р, лыхта́р ’прылада для асвятлення — футарал са шклянымі сценкамі’ (ТСБМ, Гарэц., Касп., Мядзв., Растарг.; КЭС, лаг.), ’падсвечнік’ (Грыг., Нас., Шат., Шпіл.; Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.; паўд.-усх., КЭС), ст.-бел.лихтаръ, лехтаръ, лыхтаръ, ляхтаръ ’ліхтар’ (XV ст.) запазычаны са ст.-польск.lichtarz ’падсвечнік’, якое ўзыходзіць да с.-в.-ням.liuhtaere, ням.Leuchter ’падсвечнік’ < liuhten ’свяціць’ < герм.*liuhta‑ ’ясны’ (Слаўскі, 4, 233; Чартко, Бел. лінгв. зб., 151; Жураўскі, Бел. мова, 62; Кюнэ, 72). Фасмер (2, 505) мяркуе, што насуперак Вінеру (63) пасрэдніцтва ідыш з’яўляецца неімаверным. Сюды ж ліхта́рня ’падсвечнік’ (Нас., Сцяшк.), ’ліхтар’ (Растарг.; паўд.-усх., КЭС), ’від ліхтара’ (паст., чыж., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Latérnef -, -n
1) ліхта́р; ліхта́рня; слуп з ліхтаро́м;
◊
ihm geht éine ~ aufфам. яму́ тра́піла ду́мка;
etw. mit der ~ súchen насто́йліва шука́ць што-н.
2) зо́рачка (на ілбе дамашніх жывёл)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)