лі́хасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. лі́хасць
Р. лі́хасці
Д. лі́хасці
В. лі́хасць
Т. лі́хасцю
М. лі́хасці

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

лі́хасць 1, ‑і, ж.

Ліхое здарэнне; нягода, няшчасце. З якой прыемнасцю мокрыя, змораныя людзі размясціліся ў сухой пячоры! Здавалася, што яны адразу забыліся на голад і на холад, і на ўсе іншыя ліхасці. Маўр.

лі́хасць 2, ‑і, ж.

Уласцівасць ліхога ​2. Бяздумная ліхасць нікому не была патрэбна, і ў нас былі строгія законы на гэта. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліхі́, -а́я, -о́е.

1. Які можа ці здольны прычыніць бяду, нядобры, злы, дрэнны.

Л. чалавек.

2. Звязаны з цяжкім жыццём, перажываннямі.

Ліхая гадзіна.

|| наз. лі́хасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зухава́ць

‘праяўляць спрыт, ліхасць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. зуху́ю зуху́ем
2-я ас. зуху́еш зуху́еце
3-я ас. зуху́е зуху́юць
Прошлы час
м. зухава́ў зухава́лі
ж. зухава́ла
н. зухава́ла
Загадны лад
2-я ас. зуху́й зуху́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час зуху́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бяда, гора, няшчасце, ліха, ліхое, нядоля, бяздолле, нягода, зло, нядобрае, кепскае / час, эпоха няшчасцяў: ліхалецце; бядота, горасць, гарота, ліхасць, злыбеда, злыбедзь, кепства, непамыслота, напасць, насланнё, навала, навалач, наваль, безгалоўе, нявыкрутка, непярэліўкі (разм.); пляга (абл.); удар, біч, навальніца, пераплёт, перапалка, балота, каша, пекла, пастка, сіло, мухалоўка, балячка, трасца, чума, пракляцце, кара, хмара, тупік, трагедыя, драма, катастрофа (перан.) □ чорны дзень, чорная гадзіна, чорная часіна, цяжкая часіна, злая гадзіна, ліхая гадзіна, ліхі час

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)