лі́сцева-дэкарацы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лі́сцева-дэкарацы́йны лі́сцева-дэкарацы́йная лі́сцева-дэкарацы́йнае лі́сцева-дэкарацы́йныя
Р. лі́сцева-дэкарацы́йнага лі́сцева-дэкарацы́йнай
лі́сцева-дэкарацы́йнае
лі́сцева-дэкарацы́йнага лі́сцева-дэкарацы́йных
Д. лі́сцева-дэкарацы́йнаму лі́сцева-дэкарацы́йнай лі́сцева-дэкарацы́йнаму лі́сцева-дэкарацы́йным
В. лі́сцева-дэкарацы́йны (неадуш.)
лі́сцева-дэкарацы́йнага (адуш.)
лі́сцева-дэкарацы́йную лі́сцева-дэкарацы́йнае лі́сцева-дэкарацы́йныя (неадуш.)
лі́сцева-дэкарацы́йных (адуш.)
Т. лі́сцева-дэкарацы́йным лі́сцева-дэкарацы́йнай
лі́сцева-дэкарацы́йнаю
лі́сцева-дэкарацы́йным лі́сцева-дэкарацы́йнымі
М. лі́сцева-дэкарацы́йным лі́сцева-дэкарацы́йнай лі́сцева-дэкарацы́йным лі́сцева-дэкарацы́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кветкаво́дства, ‑а, н.

Вырошчванне кветкава- і лісцева-дэкаратыўных раслін як галіна раслінаводства. Развіццё кветкаводства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піле́я

(н.-лац. pilea)

травяністая расліна сям. крапіўных з эліпсоідным лісцем, пашыраная ў тропіках; на Беларусі вырошчваецца як лісцева-дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пеперо́мія

(н.-лац. peperomia)

травяністая расліна сям. перцавых з бліскучым скурыстым лісцем, пашыраная пераважна ў тропіках; на Беларусі вырошчваецца як лісцева-дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АЛЬТЭРНАНТЭ́РА

(Alternanthera),

тэлантэра, род кветкавых раслін сям. аксамітнікавых. Каля 200 відаў. Растуць у тропіках і субтропіках Амерыкі і Аўстраліі. На Беларусі некалькі відаў: альтэрнантэра рознакаляровая (A. versicolor), прыемная (A. amabilis), прыгожая (A. amoena) і інш., вырошчваюцца ў адкрытым грунце як лісцева-дэкаратыўныя.

Адна-, шматгадовыя травяністыя або паўкустовыя расліны. Лісце прадаўгавата-авальнае, цэласнае, рознага колеру — ружова-бурае, цёмна-фіялетавае, жоўта-зялёнае, на сонцы набывае асабліва яркую афарбоўку. Кветкі дробныя, непрыкметныя, у коласападобных або галоўчатых суквеццях. Размнажаюцца чаранкамі. Выкарыстоўваюцца ў дэкар. садоўніцтве.

т. 1, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ро́йцысус

(н.-лац. rhoicissus)

вечназялёная расліна сям. вінаградавых з трохлопасцевым бліскучым лісцем, пашыраная ў вільготных субтропіках Паўд. Афрыкі; на Беларусі вырошчваецца як лісцева-дэкаратыўныя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

філадэ́ндран

(н.-лац. philodendron, ад гр. phyllon = ліст + dendron = дрэва)

вечназялёная дрэвападобная або травяністая расліна сям. ароідных з лазячымі сцёбламі і буйным перыстым лісцем, пашыраная ў трапічных лясах Амерыкі; на Беларусі вырошчваецца як лісцева-дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цы́сус

(н.-лац. cissus)

кустовая або травяністая расліна сям. вінаградавых з паветранымі каранямі, падоўжаным сэрцападобным лісцем і непрыкметнымі зялёнымі кветкамі, пашыраная ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца як лісцева-дэкаратыўная ў пакоях і аранжарэях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)