лісто́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.

Друкаваны або рукапісны лісток з тэкстам (выявай) звычайна злабадзённага агітацыйна-палітычнага або інфармацыйнага зместу.

Л. паўстанцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лісто́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лісто́ўка лісто́ўкі
Р. лісто́ўкі лісто́вак
Д. лісто́ўцы лісто́ўкам
В. лісто́ўку лісто́ўкі
Т. лісто́ўкай
лісто́ўкаю
лісто́ўкамі
М. лісто́ўцы лісто́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лісто́ўка ж. листо́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лісто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.

Друкаваны або рукапісны лісток, звычайна злабадзённага палітычнага зместу. Пад вечар лістоўкі былі адасланы ў вёску, а часткова былі раздадзены для расклейкі па горадзе. Галавач. Каціўся на папялішчах Падпольных лістовак гром; Лістовак, якіх не знішчыць Ні полымем, ні штыком. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лістоўка 6/389; 8/542

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІСТО́ЎКА,

сухі шматнасенны плод, утвораны з аднаго пладалісціка. Раскрываецца па шве, уздоўж якога прымацавана насенне. Нагадвае складзены ў дзве столкі лісцік (адсюль назва). Характэрна для магноліевых (магнолія), казяльцовых (боцікі, ворлікі, лотаць, рагулькі), некат. ружакветных і інш. Часцей сустракаецца шматлістоўка (вял. колькасць Л. размешчана спіральна на восі кветкі). З Л. ўтварыліся інш. тыпы пладоў: пры памяншэнні колькасці насення да аднаго — арэшак, пры змене спосабу раскрыцця — боб.

т. 9, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІСТО́ЎКА,

від літаратуры і сродак масавай інфармацыі, актуальны паводле зместу і аператыўны ў распаўсюджванні. Выдаецца эпізадычна з мэтай агітацыйна-паліт., ідэалаг.-выхаваўчага і інфарм.-арыентацыйнага ўплыву на шырокія слаі грамадства, адлюстравання актуальных падзей і з’яў свайго часу. Выконваецца ў выглядзе друкаванага або рукапіснага тэксту на аркушах паперы пераважна малых памераў. Тэкст можа быць арыгінальны (адозвы, аб’явы) ці запазычаны з інш. крыніц (афіц. дакументы, маст. творы).

Л. — адна з форм масавай рэв. прапаганды. Папярэднікі рэв. Л. — рукапісныя пісьмы і граматы з заклікамі да паўстанняў. Л. выпускалі Вольная рус. друкарня ў Лондане, народніцкія арг-цыі, першыя рабочыя гурткі, Пецярбургскі «Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа». На Беларусі рукапісныя Л. вядомы з 17 ст. У форме зваротаў выдаваліся ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, у вайну 1812, у час паўстання 1863—64; у выглядзе Л. друкавалася газ. «Мужыцкая праўда». Шырока выкарыстоўваліся Л. ў час рэв. 1905—07, Лютаўскай і Кастр. рэвалюцый 1917, герм. і польск. акупацыі ў 1918—20. У Вял. Айч. вайну Л. на тэр. Беларусі выдавалі і распаўсюджвалі партызаны, падпольшчыкі, парт.-дзярж структуры з-за лініі фронту. Герм. акупац. ўлады і прадстаўнікі калабарацыі выдавалі антысав. Л. на бел., рус., польск. і ням. мовах.

Л. — важны сродак масавай інфармацыі і цяпер. Яны выкарыстоўваюцца паліт. партыямі і рухамі Беларусі ў час выбарчых кампаній і падрыхтоўкі рэферэндумаў, у рэкламных мэтах.

В.​І.​Ермаловіч.

Лістоўка мінскіх падпольшчыкаў, надрукаваная 18.10.1942.

т. 9, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лісто́ўка ж. Flgblatt n -(e)s, -blätter;

агітацы́йная лісто́ўка Agitatinsblatt n; гл. тс. улётка

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Лістоўка ’склюд (з шырокім лязом)’ (Інстр. 2), рус. калін. листовка ’каса з шырокім лязом’. Пад уплывам народнай этымалогіі асацыіруецца з ліст1, ліставы, рус. листовой. Да лязо (гл.). Параўн. лізаўка1, лызаўка.

Лістоўка2 ’друкаваны лісток з палітычным зместам’ (ТСБМ). З рус. листовка ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 110).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лістоўка, пракламацыя; афішка (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)