лі́нзавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лі́нзавы лі́нзавая лі́нзавае лі́нзавыя
Р. лі́нзавага лі́нзавай
лі́нзавае
лі́нзавага лі́нзавых
Д. лі́нзаваму лі́нзавай лі́нзаваму лі́нзавым
В. лі́нзавы (неадуш.)
лі́нзавага (адуш.)
лі́нзавую лі́нзавае лі́нзавыя (неадуш.)
лі́нзавых (адуш.)
Т. лі́нзавым лі́нзавай
лі́нзаваю
лі́нзавым лі́нзавымі
М. лі́нзавым лі́нзавай лі́нзавым лі́нзавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лі́нзавы физ. ли́нзовый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лі́нзавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лінзы. // Забяспечаны лінзай, лінзамі. Лінзавы тэлескоп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́нза, -ы, мн. -ы, лінз і -аў, ж.

Род аптычнага шкла з крывалінейнымі, звычайна сферычнымі паверхнямі.

Выпуклая л.

|| прым. лі́нзавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

люстра́на-лі́нзавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. люстра́на-лі́нзавы люстра́на-лі́нзавая люстра́на-лі́нзавае люстра́на-лі́нзавыя
Р. люстра́на-лі́нзавага люстра́на-лі́нзавай
люстра́на-лі́нзавае
люстра́на-лі́нзавага люстра́на-лі́нзавых
Д. люстра́на-лі́нзаваму люстра́на-лі́нзавай люстра́на-лі́нзаваму люстра́на-лі́нзавым
В. люстра́на-лі́нзавы (неадуш.)
люстра́на-лі́нзавага (адуш.)
люстра́на-лі́нзавую люстра́на-лі́нзавае люстра́на-лі́нзавыя (неадуш.)
люстра́на-лі́нзавых (адуш.)
Т. люстра́на-лі́нзавым люстра́на-лі́нзавай
люстра́на-лі́нзаваю
люстра́на-лі́нзавым люстра́на-лі́нзавымі
М. люстра́на-лі́нзавым люстра́на-лі́нзавай люстра́на-лі́нзавым люстра́на-лі́нзавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ли́нзовый физ. лі́нзавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МОНАХРАМА́ТАР [ад мона... + грэч. chroma (chrōmatos) колер] у оптыцы, прылада для вылучэння вузкіх інтэрвалаў даўжынь хваль (ці частот) аптычнага (бачнага, інфрачырвонага, ультрафіялетавага) выпрамянення; адна са спектральных прылад.

Святло праходзіць праз уваходную шчыліну М., люстраны або лінзавы аб’ектыў-каліматар, які фарміруе пучок паралельных прамянёў і накіроўвае яго на дыспергавальны элемент (прызму аптычную ці дыфракцыйную рашотку), пасля чаго прамяні з рознай даўжынёй хвалі распаўсюджваюцца пад рознымі вугламі. Выхадны аб’ектыў утварае ў факальнай плоскасці спектр — сукупнасць прасторава разнесеных відарысаў уваходнай шчыліны ў прамянях з рознай даўжынёй хвалі Выхадная шчыліна аддзяляе пэўны невял. ўчастак спектра, выбар якога вызначаецца паваротам дыспергавальнага элемента. Выкарыстоўваецца як састаўная частка крыніц монахраматычнага выпрамянення і спектрафатометраў, з дапамогай якіх вымяраюць энергію, выпрамененую даследаванымі аб’ектамі ў розных абласцях спектра.

т. 10, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКСУ́ТАВА ТЭЛЕСКО́П,

люстрана-лінзавы тэлескоп, пабудаваны па схемах меніскавых сістэм. Вынайдзены ў 1941 Дз.​Дз.Максутавым.

У М.т. звычайна выпраўлены аберацыі: сферычная, храматычная і кома (гл. Аберацыі аптычных сістэм). Увядзенне ў люстраныя тэлескопы меніска (роўна таўшчыннай выпукла-ўвагнутай лінзы) з простымі ў вырабе сферычнымі паверхнямі дало магчымасць павялічыць іх адносную адтуліну да 1:3 і поле зроку да 5°, спрасціць канструкцыю паўторных люстэркаў для тэлескопаў схем Касегрэна і Грэгары, герметызаваць трубу і засцерагчы паверхню гал. люстэрка, а таксама выкарыстаць схему М.т. ў фатаграфічных аб’ектывах. Найбольшыя ў свеце М.т. з меніскамі дыям. па 700 мм (люстэркі дыям. каля 1000 мм) пабудаваны ў СССР і ўстаноўлены ў Абастуманскай астрафіз. абсерваторыі (Грузія) і Паўд. астр. абсерваторыі ЗША (Чылі) Розныя варыянты М.т. пашыраны сярод аматараў астраноміі.

Я.​У.​Чайкоўскі.

т. 9, с. 547

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

экватарыя́л

(фр. equatorial, ад лац. aequator = які выраўноўвае)

лінзавы або люстэркавы тэлескоп, які мае дзве восі вярчэння, што дазваляе вызначаць знаходжанне любога свяціла на нябеснай сферы адносна нябеснага экватара.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

люстра́ны, ‑ая, ‑ае і люстраны́, а́я, ‑о́е.

1. Які мае адносіны да люстра ​1 (у 1 знач.). Люстраная майстэрня. Люстраная вытворчасць. // Уласцівы люстру, такі, як у люстра. Люстраны глянец. Люстраная паліроўна. // Які з’яўляецца люстрам, з люстрам. Люстрана-лінзавы тэлескоп. □ Станіслаў праз сілу ўзнімаецца з крэсла, падыходзіць да шафы і, раней, чым адчыніць яе, узіраецца ў люстраныя дзверы. Мікуліч.

2. перан. З бліскучай, гладкай паверхняй. Быстра слізгацяць душагубкі па люстранай вадзе пад лоўкімі ўзмахамі вёсел. Колас. Над ракою над шырокай, Над люстранаю ракой, Над лазою невысокай Ходзіць ветрык-неспакой. Астрэйка.

•••

Люстранае шкло гл. шкло.

Люстраны карп гл. карп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)