Лінейнае ўраўненне 6/374, 375

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІНЕ́ЙНАЕ ПІСЬМО́,

пісьмо, графемы якога ўтвараюцца сукупнасцю ліній. Проціпастаўляецца малюнкаваму пісьму (гл. Піктаграфічнае пісьмо). Да Л.п. адносіцца і алфавітнае пісьмо. У найб. старажытным крыцкім пісьме існавала лінейнае пісьмо А і Б.

т. 9, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІНЕ́ЙНАЕ ЎРАЎНЕ́ННЕ,

алгебраічнае ўраўненне, у якое невядомыя ўваходзяць у 1-й ступені і адсутнічаюць члены, якія маюць здабытак невядомых. Л.ў. з адным невядомым мае выгляд ax=b. У выпадку некалькіх невядомых маюць справу з сістэмай Л.ў. Тэорыя Л.ў. атрымала развіццё пасля ўзнікнення вучэння аб дэтэрмінантах і матрыцах. Паняцце лінейнасці пераносіцца з алг. ураўненняў на ўраўненні з інш. галін матэматыкі (напр., Лінейнае дыферэнцыяльнае ўраўненне).

т. 9, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІНЕ́ЙНАЕ ВЫМЯРЭ́ННЕ,

вымярэнне даўжыні, плошчы, аб’ёму. Робіцца лінейкамі, штангенінструментамі, мернымі стужкамі, у т. л. рулеткамі вымяральнымі і інш.

т. 9, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІНЕ́ЙНАЕ КІРАВА́ННЕ,

структура кіравання, якая мае на мэце прамое ўздзеянне на працэс кіравання з боку лінейнага кіраўніка (дырэктара, начальніка, майстра, брыгадзіра). Кіраўнік засяроджвае ў адных руках усе функцыі кіравання. Пры такой структуры кожнае падраздзяленне (або асобны выканаўца падпарадкоўваецца аднаму вышэйстаячаму органу кіравання ці кіраўніку, які самастойна выконвае ўсе кіраўніцкія функцыі. Станоўчым у Л.к. з’яўляецца тое, што яно выключае двайное падпарадкаванне, мае дакладныя і простыя ўзаемаадносіны, вызначаецца аператыўнасцю распрацоўкі і рэалізацыі кіраўніцкіх рашэнняў, павышае адказнасць кіраўніка за вынікі работы; адмоўнае — значны аб’ём інфармацыі, што перадаецца на розных узроўнях, высокія патрабаванні да кваліфікацыі кіраўнікоў і іх кампетэнцыі ва ўсіх пытаннях работы падначаленых звёнаў, абмежаванне ці зніжэнне ініцыятывы работнікаў ніжэйшых узроўняў кіравання. Л.к. больш прыдатнае пры невял. аб’ёмах работ, дзе задача па кіраванні менш складаная. Усё большыя аб’ёмы і складанасці вытв-сці прадвызначылі далейшае раздзяленне функцый кіравання і выклікалі неабходнасць выкарыстання функцыянальнага кіравання.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 9, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІНЕ́ЙНАЕ ПЕРАЎТВАРЭ́ННЕ,

1) Л.п. пераменных x1, x2, ..., xn — замена гэтых пераменных на новыя y1, y2, ..., yn, праз якія першасныя пераменныя выражаюцца лінейна. Матэматычна выражаецца формуламі: x1 = a11y1 + a12y2 + ... + a1nyn + b1 , x2 = a21y1 + a22y2 + ... + a2nyn + b2 , ..................................... , xn = an1y1 + an2y2 + ... + annyn + bn , дзе aij, bi — адвольныя лікі. Калі ўсе лікі bi роўныя нулю, то Л.п. наз. аднародным. Напр., формулы пераўтварэння дэкартавых каардынат на плоскасці.

2) Л.п. вектарнай прасторы — закон, па якім вектару x з n-мернай прасторы ставіцца ў адпаведнасць новы вектар y каардынаты якога лінейна і аднародна выражаюцца праз каардынаты вектара x. Напр., праектаванне вектара на адну з каардынатных плоскасцей ў трохмернай прасторы.

т. 9, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІНЕ́ЙНАЕ ПРАГРАМАВА́ННЕ,

раздзел матэматычнага праграмавання, прысвечаны тэорыі і метадам рашэння задач аб экстрэмумах (мінімумах ці максімумах) лінейных функцый пры абмежаваннях, зададзеных сістэмамі лінейных роўнасцей і няроўнасцей.

Задачы Л.п. з’яўляюцца матэм. мадэлямі задач эканомікі і вытв-сці, напр., задача рацыянальнага размеркавання часу (аптымальнага плана работы) прадпрыемства па розных тэхнал. спосабах, трансп. задача, дзе адшукваецца найб. эканомны план дастаўкі прадуктаў з пунктаў вытв-сці ў пункты спажывання, задача складання самага таннага кармавога рацыёну з пэўных кармоў. Агульная пастаноўка задачы і метад яе рашэння прапанаваны Л.В.Кантаровічам (1939), найб. пашыраны сімплекс-метад рашэння задач (накіраваны перабор мноства дазволеных рашэнняў) — амер. матэматыкам Дж.​Данцыгам (1949). Гл. таксама Аперацый даследаванне.

На Беларусі праблемы Л.п. і яго дастасаванняў даследуюцца ў Ін-це матэматыкі Нац. АН, БДУ і інш.

Літ.:

Данциг Дж. Б. Линейное программирование, его применения и обобщения: Пер. с англ. М., 1966;

Габасов Р., Кириллова Ф.М. Методы линейного программирования. Ч. 1—3. Мн., 1977—80.

Ю.​Н.​Сацкоў.

т. 9, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лінейнае і нелінейнае праграмаванне 1/311, 386, 502; 4/82; 6/374; 7/82, 83; 10/283; 11/416

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ліне́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ліне́йны ліне́йная ліне́йнае ліне́йныя
Р. ліне́йнага ліне́йнай
ліне́йнае
ліне́йнага ліне́йных
Д. ліне́йнаму ліне́йнай ліне́йнаму ліне́йным
В. ліне́йны (неадуш.)
ліне́йнага (адуш.)
ліне́йную ліне́йнае ліне́йныя (неадуш.)
ліне́йных (адуш.)
Т. ліне́йным ліне́йнай
ліне́йнаю
ліне́йным ліне́йнымі
М. ліне́йным ліне́йнай ліне́йным ліне́йных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

графі́чна-ліне́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. графі́чна-ліне́йны графі́чна-ліне́йная графі́чна-ліне́йнае графі́чна-ліне́йныя
Р. графі́чна-ліне́йнага графі́чна-ліне́йнай
графі́чна-ліне́йнае
графі́чна-ліне́йнага графі́чна-ліне́йных
Д. графі́чна-ліне́йнаму графі́чна-ліне́йнай графі́чна-ліне́йнаму графі́чна-ліне́йным
В. графі́чна-ліне́йны (неадуш.)
графі́чна-ліне́йнага (адуш.)
графі́чна-ліне́йную графі́чна-ліне́йнае графі́чна-ліне́йныя (неадуш.)
графі́чна-ліне́йных (адуш.)
Т. графі́чна-ліне́йным графі́чна-ліне́йнай
графі́чна-ліне́йнаю
графі́чна-ліне́йным графі́чна-ліне́йнымі
М. графі́чна-ліне́йным графі́чна-ліне́йнай графі́чна-ліне́йным графі́чна-ліне́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)