ліне́еўскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ліне́еўскі |
ліне́еўская |
ліне́еўскае |
ліне́еўскія |
| Р. |
ліне́еўскага |
ліне́еўскай ліне́еўскае |
ліне́еўскага |
ліне́еўскіх |
| Д. |
ліне́еўскаму |
ліне́еўскай |
ліне́еўскаму |
ліне́еўскім |
| В. |
ліне́еўскі (неадуш.) ліне́еўскага (адуш.) |
ліне́еўскую |
ліне́еўскае |
ліне́еўскія (неадуш.) ліне́еўскіх (адуш.) |
| Т. |
ліне́еўскім |
ліне́еўскай ліне́еўскаю |
ліне́еўскім |
ліне́еўскімі |
| М. |
ліне́еўскім |
ліне́еўскай |
ліне́еўскім |
ліне́еўскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ЖАРДАНО́Н,
таксанамічная катэгорыя ніжэйшага рангу, чым від: група індывідуумаў, ідэнтычных марфалагічна, генетычна і экалагічна, здольных пастаянна захоўваць свае прыкметы ў культуры. Тэрмін прапанаваў галандскі батанік Я.Лотсі (1916) у гонар франц. батаніка А.Жардана, які вызначыў, што звычайны «лінееўскі від» можна раскласці на вял. колькасць канстантных форм. Спадчынная ўстойлівасць прыкмет звязана з апаміксісам. Гэта значыць, што размнажэнне насеннем адбываецца ў спадчынна ўстойлівых форм таксама, як пры вегетатыўным размнажэнні. У аналітычнай сістэматыцы культ. раслін вылучэнне вял. колькасці ўнутрывідавых адзінак мае істотнае значэнне.
т. 6, с. 425
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)