Лімфатычныя пратокі 6/372

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Лімфатычныя вузлы 6/134, 371, 372

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІМФАТЫ́ЧНЫЯ ВУЗЛЫ́,

органы лімфатычнай сістэмы пазваночных жывёл і чалавека. Знаходзяцца па ходу лімфатычных сасудаў. У чалавека іх больш за 500 (памеры 0,5—50 мм), асабліва шмат у шыйнай, падпахавай і пахвіннай абласцях. Складаюцца з капсулы і рэтыкулярнай стромы, дзе знаходзяцца лімфацыты. Асн. функцыі: ахоўная (выпрацоўка антыцел, лімфацытаў, фагацытоз), бар’ерна-фільтрацыйная (абясшкоджванне бактэрый, таксінаў); дэпануючая.

А.​С.​Леанцюк.

т. 9, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лімфаты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лімфаты́чны лімфаты́чная лімфаты́чнае лімфаты́чныя
Р. лімфаты́чнага лімфаты́чнай
лімфаты́чнае
лімфаты́чнага лімфаты́чных
Д. лімфаты́чнаму лімфаты́чнай лімфаты́чнаму лімфаты́чным
В. лімфаты́чны (неадуш.)
лімфаты́чнага (адуш.)
лімфаты́чную лімфаты́чнае лімфаты́чныя (неадуш.)
лімфаты́чных (адуш.)
Т. лімфаты́чным лімфаты́чнай
лімфаты́чнаю
лімфаты́чным лімфаты́чнымі
М. лімфаты́чным лімфаты́чнай лімфаты́чным лімфаты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лімфаты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да лімфы. Лімфатычныя залозы. Лімфатычная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́мфа, -ы, ж.

Бясколерная вадкасць у целе чалавека і пазваночных жывёл, якая ўтвараецца з плазмы крыві і запаўняе міжклетачную прастору.

|| прым. лімфаты́чны, -ая, -ае і лімфо́ідны, -ая, -ае.

Лімфатычная сістэма.

Лімфатычныя залозы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КАПІЛЯ́РЫ (ад лац. capillaris валосны),

найдрабнейшыя крывяносныя і лімфатычныя сасуды (дыям. 2—30 мкм), якія пранізваюць органы і тканкі ў большасці жывёл і чалавека. Апісаны М.Мальпігі (1661). Крывяносныя К. злучаюць перыферычныя канцы артэрый і вен і замыкаюць круг кровазвароту. Праз іх сценкі адбываецца абмен рэчываў паміж крывёю і міжтканкавай вадкасцю. У чалавека сярэдні дыяметр К. каля 7 мкм. Шырокія К. наз. сінусоідамі. Лімфатычныя К. пачынаюцца ў міжклетачных прамежках органаў (акрамя галаўнога і спіннога мозга, парэнхімы, селязёнкі, лімфатычных вузлоў, храсткоў, склеры, хрусталіка вока), канчаюцца ў тканках сляпымі вырастамі. Выконваюць дрэнажную функцыю ў тканках, фільтруюць плазму крыві, забяспечваюць інтэнсіўнасць адтоку і састаў лімфы. Упадаюць у дробныя лімфатычныя сасуды, якія ўпадаюць у большыя, потым у грудную пратоку. Гл. таксама Крывяносная сістэма, Лімфатычная сістэма.

А.​С.​Леанцюк.

т. 8, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ангіяло́гія

(ад ангія- + -логія)

раздзел анатоміі, які вывучае крывяносныя і лімфатычныя сасуды.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

lymphatic

[lɪmˈfætɪk]

1.

adj.

1) лімфаты́чны

lymphatic vessels — лімфаты́чныя сасу́ды

2) флегматы́чны

2.

n.

лімфаты́чны сасу́д

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ЛІМФАНГІІ́Т, лімфангіт (ад лімфа + грэч. angeion пасудзіна),

запаленне лімфатычных сасудаў пры наяўнасці першаснага гнойна-запаленчага ачага (нагноеныя раны, фурункул, трафічная язва і інш.). Сімптомы Л.: балючыя чырв. цяжы, сеткаваты чырв. малюнак на скуры (як галінкі дрэва), павышэнне т-ры цела да 39—40 °C, ацёкі, абмежаванасць руху. Дробныя лімфатычныя сасуды ад ачага запалення збіраюцца па напрамку да сэрца ў вял. чырв., балючыя цяжы і выклікаюць запаленне лімфавузлоў (лімфадэніт). Лячэнне тэрапеўтычнае.

В.​Я.​Рэбека.

т. 9, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)