лімо́нна-жо́ўты
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
лімо́нна-жо́ўты |
лімо́нна-жо́ўтая |
лімо́нна-жо́ўтае |
лімо́нна-жо́ўтыя |
| Р. |
лімо́нна-жо́ўтага |
лімо́нна-жо́ўтай лімо́нна-жо́ўтае |
лімо́нна-жо́ўтага |
лімо́нна-жо́ўтых |
| Д. |
лімо́нна-жо́ўтаму |
лімо́нна-жо́ўтай |
лімо́нна-жо́ўтаму |
лімо́нна-жо́ўтым |
| В. |
лімо́нна-жо́ўты (неадуш.) лімо́нна-жо́ўтага (адуш.) |
лімо́нна-жо́ўтую |
лімо́нна-жо́ўтае |
лімо́нна-жо́ўтыя (неадуш.) лімо́нна-жо́ўтых (адуш.) |
| Т. |
лімо́нна-жо́ўтым |
лімо́нна-жо́ўтай лімо́нна-жо́ўтаю |
лімо́нна-жо́ўтым |
лімо́нна-жо́ўтымі |
| М. |
лімо́нна-жо́ўтым |
лімо́нна-жо́ўтай |
лімо́нна-жо́ўтым |
лімо́нна-жо́ўтых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
лімо́нна-жо́ўты лимо́нно-жёлтый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лимо́нно-жёлтый лімо́нна-жо́ўты.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГЛІЯКСІ́ЛАВАЯ КІСЛАТА́,
OHC—COOH, прасцейшая альдакіслата. Бясколерныя прызматычныя крышталі. Т-ра плаўлення 98 °C, добра раствараецца ў вадзе. З рэчывамі, у малекуле якіх ёсць індольнае кальцо, утварае чырвона-фіялетавы комплекс. У раслінных і жывёльных арганізмах гліяксілавая кіслата ўтвараецца пры акісленні гліколевай к-ты (фотадыханне), дэзамінаванні гліцыну з трыкарбонавых к-т лімонна-кіслага цыкла, у гліяксілатным цыкле. Гліяксілавая кіслата ўдзельнічае ў пераамінаванні, утвараючы гліцын, а таксама ў рэакцыі трансацэтыліравання з L-малатам і KoA.
т. 5, с. 300
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎРЫПІГМЕ́НТ
[ад лац. aurum (auri) золата + пігмент(ы)],
мінерал класа сульфідаў As2S3. Мае 60,9% мыш’яку і 39,1% серы.
Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Звычайна ў выглядзе ліставатых, слупкаватых або валакністых масіўных агрэгатаў. Колер ад лімонна- і залаціста-жоўтага да аранжава-жоўтага. Паўпразрысты. Бляск тлусты да алмазнага. Цв. 1,5—2. Шчыльн. 3,4—3,5 г/см³. Тыповы мінерал сярэдне- і нізкатэмпературных мыш’яковых і сурмяна-ртутных радовішчаў, а таксама ў адкладах гарачых мінер. крыніц. Выкарыстоўваецца ў лакафарбавай і гарбарнай прам-сці, як мыш’яковая руда.
т. 2, с. 88
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРНАСТА́Й
(Mustela erminea),
млекакормячая жывёла сям. куніцавых атр. драпежных. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жыве каля вадаёмаў, на балотах, у лесе, зарасніках кустоў, лесастэпе. На Беларусі нешматлікі від, трапляецца ўсюды (падвід гарнастай сярэднярускі).
Даўж. цела да 38 см, хваста да 12 см, маса да 260 г. Футра кароткае, мяккае, густое. Летам спіна і бакі буравата-рыжыя, брушка белае з лімонна-жоўтым адценнем, зімой — снежна-белыя. Кончык хваста чорны. Корміцца пераважна дробнымі мышападобнымі грызунамі. Гнёзды ў норах, дуплах, ламаччы, пад тарпамі саломы. Нараджае да 18 дзіцянят (у сярэднім 4—8). Каштоўнае футра.
т. 5, с. 66
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРБАРЫ́С
(Berberis),
род кветкавых раслін сям. барбарысавых. Каля 500 відаў. Пашыраны ў Паўн. Афрыцы, умераных абласцях Еўропы і Азіі, у Амерыцы. На Беларусі дзікарослы барбарыс звычайны (Berberis vulgaris), які расце на схілах у далінах рэк, каля дарог, на ўзлесках, у светлых лясах і хмызняках, і каля 50 інтрадукаваных відаў. Найб. вядомыя барбарыс амурскі (Berberis amurensis), Зібальда (Berberis sieboldii), круглаплодны (Berberis sphaerocarpa) і Тунберга (Berberis thunbergii).
Лістападныя і шматгадовазялёныя кусты або невял. дрэвы. Барбарыс звычайны — лістападны калючы куст выш. да 2 м з рабрыстымі прамастойнымі або дугападобнымі парасткамі. Лісце скурыстае, адваротнаяйцападобнае, дробнапілаватае, у пучках. Кветкі жоўтыя, духмяныя, у павіслых гронках. Плады ягадападобныя, ярка-чырвоныя, падоўжаныя, сабраныя ў гронкі, ядомыя. Вырошчваецца ў жывых агароджах і бардзюрах. Мае шмат садовых формаў з рознай афарбоўкай лісця. Дэкар., лек., харч. і меданосныя расліны. Плады багатыя яблычнай к-той і вітамінамі, выкарыстоўваюцца ў кандытарскай і лікёра-гарэлачнай прам-сці. Кара і карані маюць лімонна-жоўтую фарбу і дубільнікі.
т. 2, с. 304
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)