ліквіда́мбар

‘расліна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ліквіда́мбар ліквіда́мбары
Р. ліквіда́мбара ліквіда́мбараў
Д. ліквіда́мбару ліквіда́мбарам
В. ліквіда́мбар ліквіда́мбары
Т. ліквіда́мбарам ліквіда́мбарамі
М. ліквіда́мбары ліквіда́мбарах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ліквідамбар (біял.) 3/189

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ліквіда́мбар

(ад лац. liquidus = вадкі, цякучы + амбра)

дрэва сям. гамамелідавых, пашыранае ў субтропіках; дае стыракс 2.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

СУПЛО́ДДЗЕ,

сукупнасць спелых пладоў аднаго суквецця, якое адасоблена ад вегетатыўнай ч. парастка. У менш спецыялізаваных С. свабодныя плады сядзяць на адасобленых пладаножках (бузіна, вінаград, рабіна, парасонавыя), у больш спецыялізаваных С. складаецца з сухіх свабодных аднанасенных пладоў, абкружаных абгорткай (складанакветныя) або ў сакавітым ёмішчы (інжыр). Пры далейшай спецыялізацыі зрастаюцца голыя плады (ліквідамбар, панданус) або іх калякветнікі — сакавітыя (шаўкоўніца) ці сухія (бурак). Вельмі буйныя С. ананаса, хлебнага дрэва, маклюры ўтвараюцца ад зрастання пладоў з сакавітай воссю і інш. элементамі суквецця.

т. 15, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)