Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІДС (Leeds),
горад у цэнтр.ч. Вялікабрытаніі, на р. Эр. Адм. ц. метрапалітэнскага графства і гал. горад канурбацыі Уэст-Йоркшыр. Вядомы з 7 ст. 677 тыс.ж. (1991). Вузел 7 чыгунак і 11 аўтадарог. Каналам звязаны з марскім портам Ліверпул. Важны прамысл. цэнтр краіны. Прам-сць: маш.-буд. (у т. л. эл.-тэхн.), ліцейная, швейная, шарсцяная, паліграф., мэблевая, харчовая. Ун-т. Музей, маст. галерэя. Арх. помнікі 17—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Leeds
[li:dz]
г. Лідс
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БЛЭ́КБЕРН (Blackburn),
горад на З Вялікабрытаніі, на ПнЗ ад Манчэстэра, на канале Ліверпул—Лідс. 136 тыс.ж. (1989). Тэкст. машынабудаванне; эл.-тэхн., радыёэлектронная, тэкст., швейная, харч.прам-сць. Музей тэкст. прам-сці. Маст. галерэя. Сабор (1-я пал. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ЙНЕЎ (Уладзімір Усеваладавіч) (н. 1.4.1944, г. Краснаярск, Расія),
расійскі піяніст, педагог. Нар.арт. Расіі (1984). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1967, класы Г. і С.Нейгаўзаў), з 1987 выкладае ў ёй. З 1966 саліст Маскоўскай філармоніі. У рэпертуары значнае месца належыць творам сучасных рас. кампазітараў, фп. музыцы Ф.Шапэна, С.Пракоф’ева. 1-я прэмія на Міжнар. конкурсах піяністаў імя Віяны да Моты (Лісабон, 1964) і імя П.Чайкоўскага (Масква, 1970), 2-я прэмія Міжнар. конкурсу піяністаў (г.Лідс, Вялікабрытанія, 1963). Дзярж. прэмія СССР 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НГРЫЎ ((Congreve) Уільям) (10.2. 1670, Бардсі, каля г.Лідс, Вялікабрытанія — 19.1.1729),
англійскі камедыёграф, паэт. Атрымаў юрыд. адукацыю ў Дубліне і Оксфардзе. Дэбютаваў раманам «Інкогніта» (1692). Аўтар узорных класіцыстычных камедый «Стары халасцяк», «Двайная гульня» (абедзве 1693), «Каханне за каханне» (1695), «Так робяць у свеце» (1700), якім уласцівы мяккая сатыра, дасціпны дыялог, гумар, бездакорны густ і лаканізм. Пісаў оды, паэмы («Нараджэнне музы», «Пасланне да віконта Кабхэма»), літ. памфлеты. Перакладаў Гамера, Авідзія, Мальера і інш. Паўплываў на творчасць Вальтэра, Дж.Свіфта, А.Поўпа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТЭР ((Porter) Джордж) (н. 6.12.1920, г. Стэйнфарт, Вялікабрытанія),
англійскі фізікахімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1960). Замежны чл.Рас.АН (1988). Вучыўся ва ун-це г.Лідс і Кембрыджскім ун-це (1938—41). З 1945 у Кембрыджскім, з 1955 у Шэфілдскім ун-тах. З 1963 праф., у 1966—85 дырэктар Каралеўскага ін-та Вялікабрытаніі, адначасова ў 1968—72 прэзідэнт Міжнар.к-та па фотабіялогіі. Навук. працы па даследаванні быстрых фотахім. рэакцый у газавай і кандэнсаванай фазах. Стварыў устаноўку імпульснага фатолізу (разам з Р.Дж.Р.Норышам;1950) і адну з першых установак імпульснага лазернага фатолізу. Даследаваў механізм першасных фотахім. рэакцый на мадэльных сістэмах фотасінтэзу. Устаноўлены медаль імя П. (1986) за лепшыя працы па фотахіміі. Нобелеўская прэмія 1967 (разам з Норышам і М.Эйгенам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НГЛІЯ (England),
адміністрацыйна-палітычная частка Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўн. Ірландыі, яго гіст. ядро. Займае большую ч. в-ва Вялікабрытанія. Назва ад стараж.-герм. племені англаў. Англіяй часта называюць усё Злучанае Каралеўства (гл.Вялікабрытанія). Пл. 131 тыс.км², нас. 46,2 млн.чал. (1991; 54% усёй плошчы і 80% насельніцтва краіны). Падзяляецца на 39 графстваў, 6 метрапалітэнскіх графстваў і В. Лондан. Гал. горад — Лондан. Найбольшыя гарады і прамысл. цэнтры: Лондан, Бірмінгем, Манчэстэр, Ліверпул, Шэфілд, Лідс і інш. Англія — эканамічна найб. развіты раён Вялікабрытаніі, дзе сканцэнтравана больш за 70% гарадоў (сярод іх 6 канурбацый — прамысл. цэнтраў, ускраіны якіх зліліся). Асн. галіны прам-сці: горназдабыўная, чорная металургія, металаапрацоўка, харчовая, тэкстыльная. Развіта машынабудаўнічая (аўта-, авія-, станка- і прыладабудаванне), электра- і радыётэхнічная, атамная прам-сць. На Англію прыпадае больш за 70% пасяўной плошчы краіны, гэта асн. раён малочнай жывёлагадоўлі, агародніцтва і пладаводства. Англія мае густую трансп. сетку, праз яе парты (Лондан, Ліверпул, Саўтгемптан і інш.) праходзіць каля 80% грузаабароту краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОТ ((Mott) Невіл Фрэнсіс) (30.9.1905, г.Лідс, Вялікабрытанія —8.8.1996),
англійскі фізік-тэарэтык, адзін з заснавальнікаў фізікі паўправаднікоў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1936), чл.-кар.Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1954). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1927), дзе працаваў у 1930—33 і з 1954 (у 1954—71 дырэктар Кавендышскай лабараторыі). У 1933—54 праф. Брыстольскага ун-та. Навук. працы па квантавай механіцы, ядз. фізіцы, фізіцы цвёрдага цела. Вывеў ф-лу для дыферэнцыяльнага сячэння рассеяння атама (ф-лаМ., 1930). Даў уяўленне аб звязаным стане электрона з зоны праводнасці і дзіркі з валентнай зоны (эксітон Ванье—М., 1937). Пабудаваў тэорыю фатагр. працэсу (мадэль М. — Гёрні; 1938) і тэорыю пераходных металаў і іх сплаваў. Адзін са стваральнікаў тэорыі неўпарадкаваных сістэм. Нобелеўская прэмія 1977 (разам з Ф.Андэрсанам, Дж.Х.Ван Флекам).
Тв.:
Рус.пер. — Теория атомных столкновений. 3 изд. М., 1969 (разам з Г.Месі);
Электронные процессы в некристаллических веществах. Т. 1—2. 2 изд. М., 1982 (разам з Э.А.Дэвісам).
ірландскі і англ.паліт. дзеяч, адзін з лідэраў чартызму, публіцыст. Адвакат. Вызначаўся вял.фіз. сілай і прамоўніцкім талентам. З 1820-х г. удзельнічаў у ірл.нац.-вызв. руху. У 1832—35 дэп. палаты абшчын брыт. парламента, прыхільнік Д.О’Конела, потым у чартысцкім руху. Заснавальнік і гал. рэдактар чартысцкай газ. «Northern Star» («Паўночная зорка», 1837—52), адзін з кіраўнікоў чартысцкага Вялікага паўн. саюза (засн. ў 1838 у г.Лідс). У 1838—39 лідэр «партыі фіз. сілы» (радыкальныя чартысты, якія лічылі, што дамагацца ўвядзення ўсеагульнага выбарчага права трэба не толькі прапагандай і пераконваннем, але і сілай — забастоўкамі і нават узбр. паўстаннем). У 1839—41 зняволены. З 1843 чл. Выканаўчага к-таНац. чартысцкай асацыяцыі. Прапагандаваў утапічную ідэю аб вяртанні рабочых да с.-г. працы, дзеля чаго заснаваў кааператыўнае зямельнае т-ва (у 1851 збанкрутавала). У 1847 зноў выбраны ў парламент. У крас. 1848 унёс у палату абшчын 3-ю петыцыю чартыстаў (адхілена). Аўтар твораў «Суд над Ф.О’Конарам і 58 іншымі» (1843), «Работадавец і праца» (1844).