Лівійская мова 9/481

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІВІ́ЙСКАЯ ПУСТЫ́НЯ У Афрыцы, на З ад р. Ніл, у межах Лівіі, Егіпта і Судана; паўн.-ўсх. ч. Сахары. Пл. каля 2 млн. км². Паўн. ч. нізінная, укрыта пяскамі, які ўтвараюць дзюны выш. да 300 м; на ПнУ — глыбокія тэктанічныя ўпадзіны (Катара, 133 м ніжэй узр. м., Сіва, Бахарыя, Фаюм і інш.). Паўд. ч. — камяністае або пясчанікавае плато выш. 400—500 м з асобнымі астанцовымі масівамі выш. да 1934 м (г. Эль-Увейнат). Клімат трапічны, пустынны, на Пн — субтрапічны міжземнаморскі, паўпустынны. Ападкаў месцамі менш за 25 мм за год (выпадаюць не штогод), на Пн — 50—100 мм. Расліннасць вельмі бедная — пустынная акацыя, тамарыск, палыны. Каля калодзежаў і выхадаў грунтавых вод рэдкія аазісы: Сіва, Фаюм, Джалу, Дахла, Куфра, Фарафра. Аазісы Фаюм і Харга звязаны чыгункай з далінай Ніла.

т. 9, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бербера-лівійская група моў 7/285

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ліві́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Лівіі, лівійцаў, які належыць, уласцівы ім. Лівійская тэрыторыя. Лівійскае мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліві́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ліві́йскі ліві́йская ліві́йскае ліві́йскія
Р. ліві́йскага ліві́йскай
ліві́йскае
ліві́йскага ліві́йскіх
Д. ліві́йскаму ліві́йскай ліві́йскаму ліві́йскім
В. ліві́йскі (неадуш.)
ліві́йскага (адуш.)
ліві́йскую ліві́йскае ліві́йскія (неадуш.)
ліві́йскіх (адуш.)
Т. ліві́йскім ліві́йскай
ліві́йскаю
ліві́йскім ліві́йскімі
М. ліві́йскім ліві́йскай ліві́йскім ліві́йскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бербе́ра-ліві́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бербе́ра-ліві́йскі бербе́ра-ліві́йская бербе́ра-ліві́йскае бербе́ра-ліві́йскія
Р. бербе́ра-ліві́йскага бербе́ра-ліві́йскай
бербе́ра-ліві́йскае
бербе́ра-ліві́йскага бербе́ра-ліві́йскіх
Д. бербе́ра-ліві́йскаму бербе́ра-ліві́йскай бербе́ра-ліві́йскаму бербе́ра-ліві́йскім
В. бербе́ра-ліві́йскі (неадуш.)
бербе́ра-ліві́йскага (адуш.)
бербе́ра-ліві́йскую бербе́ра-ліві́йскае бербе́ра-ліві́йскія (неадуш.)
бербе́ра-ліві́йскіх (адуш.)
Т. бербе́ра-ліві́йскім бербе́ра-ліві́йскай
бербе́ра-ліві́йскаю
бербе́ра-ліві́йскім бербе́ра-ліві́йскімі
М. бербе́ра-ліві́йскім бербе́ра-ліві́йскай бербе́ра-ліві́йскім бербе́ра-ліві́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ли́вия Лі́вія, -віі ж.;

Социалисти́ческая Наро́дная Ливи́йская Ара́бская Джамахи́рия Сацыялісты́чная Наро́дная Ліві́йская Ара́бская Джамахі́рыя.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БЕРБЕ́РСКІЯ МО́ВЫ,

група сваяцкіх моў карэннага белага насельніцтва Паўн. і Зах. Афрыкі. Належаць да семіта-хаміцкіх моў і ўтвараюць моўныя астраўкі ў араб. асяроддзі. Падзяляюцца на 2 дыялектныя групы: кабільская, берабер, шлех, туарэг, зенага і інш. (пераважна на тэр. Марока, Маўрытаніі і Сахары); сукупнасць моў пад агульнай назвай зенет (Алжыр, Туніс, Трыпалітанія). Берберскім мовам уласцівы афіксацыя і ўнутраная флексія кораня, які можа складацца з дзвюх ці трох зычных. Большая частка моў беспісьмовая. Да гэтай групы адносяцца і мёртвыя мовы: лівійская, нумідыйская і гетульская.

Літ.:

Завадовский Ю.Н. Берберский язык. М., 1967.

А.​Я.​Міхневіч.

т. 3, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІРЭНА́ІКА,

гістарычная вобласць на У сучаснай Лівіі. Пл. каля 700 тыс. км². На ўзбярэжжы Міжземнага м. плато Барка (выш. да 876 м). На Пд ад яго — Лівійская пустыня. Клімат трапічны, сухі, на крайняй Пн субтрапічны міжземнаморскі. Расліннасць пустынная і паўпустынная. У 7 ст. да н.э. ў прыбярэжнай паласе былі засн. грэч. гарады: гал. з іх — Кірэна. У 6—4 ст. да н.э. пад уладай Ахеменідаў, потым Аляксандра Македонскага, Пталамеяў, Стараж. Рыма, Візантыі. У 642 н.э. заваявана арабамі, у 1517 — туркамі. Пасля італа-турэцкай вайны 1911—12 часткова акупіравана італьян. войскамі, да 1928 — цалкам. З 1942 занята брыт. войскамі. У 1951—63 адна з трох правінцый Лівіі. У 1963 падзелена на 3 мухафазы.

т. 8, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІТА́ЛА-ТУРЭ́ЦКАЯ ВАЙНА́ 1911—12, Трыпалітанская вайна, Лівійская вайна,

каланіяльная вайна Італіі супраць тур. Асманскай імперыі з мэтай захопу яе паўн.-афр правінцый Трыпалітаніі і Кірэнаікі (сучасная Лівія). Баявыя дзеянні пачаліся 29.9.1911 пасля адхілення Турцыяй італьян. ультыматуму. Да канца кастр. італьян. экспедыцыйны корпус (35 тыс. чал., 72 гарматы) і ВМФ разграмілі невял. тур. гарнізоны і мясц. атрады, захапілі ўзбярэжныя гарады Трыпалі, Хомс, Табрук, Бенгазі і інш. Акупацыя выклікала ўзбр. супраціўленне мясц. араб. насельніцтва, падтрыманае атрадамі добраахвотнікаў з Туніса, Алжыра, Егіпта і інш. краін, што зацягнула вайну. У маі 1912 колькасць італьян. сухап. войск у Паўн. Афрыцы дасягнула 100 тыс. чал., ім былі прыдадзены 35 самалётаў, некалькі дырыжабляў і інш. У крас. і ліп. 1912 італьян. ВМФ бамбардзіраваў тур. гарнізоны каля праліва Дарданелы, у маі захапіў а-вы Дадэканес. Паводле Лазанскага мірнага дагавора (падпісаны 18.10.1912) Турцыя вывела свае войскі з Трыпалітаніі і Кірэнаікі, якія перайшлі пад уладу Італіі. У І.-т.в ўпершыню ў ваен. мэтах выкарыстана авіяцыя.

Літ.:

Яхимович З.П. Итало-турецкая война 1911—1912 гт. М., 1967.

т. 7, с. 350

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)