ліба́вао́менскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ліба́вао́менскі ліба́вао́менская ліба́вао́менскае ліба́вао́менскія
Р. ліба́вао́менскага ліба́вао́менскай
ліба́вао́менскае
ліба́вао́менскага ліба́вао́менскіх
Д. ліба́вао́менскаму ліба́вао́менскай ліба́вао́менскаму ліба́вао́менскім
В. ліба́вао́менскі (неадуш.)
ліба́вао́менскага (адуш.)
ліба́вао́менскую ліба́вао́менскае ліба́вао́менскія (неадуш.)
ліба́вао́менскіх (адуш.)
Т. ліба́вао́менскім ліба́вао́менскай
ліба́вао́менскаю
ліба́вао́менскім ліба́вао́менскімі
М. ліба́вао́менскім ліба́вао́менскай ліба́вао́менскім ліба́вао́менскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Лібава-Роменская чыгунка 2/41; 3/82, 533, 536, 539, 541, 543; 5/309, 502; 6/216, 352, 363, 501; 7/17, 61, 215, 232; 9/103, 165; 10/244; 11/239, 240; 12/113, 122

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІБА́ВАО́МЕНСКАЯ ЧЫГУ́НКА,

назва ў 1877—1919 чыг. лініі, якая звязвала бел. губерні з партамі Балтыйскага м. і Украінай. Пабудавана акц. т-вам, у 1891 выкуплена казной. Працягласць 1275 вёрст. Скразны рух цягнікоў ад г. Лібавы да г. Рамны пачаўся 15.7.1874. На тэр. Беларусі перакрыжоўвалася з Маскоўска-Брэсцкай (у Мінску), Пецярбургска-Адэскай (у Жлобіне), Палескімі (у Гомелі) чыгункамі. Буйныя чыг. станцыі на Беларусі: Беразіно, Бабруйск, Гомель, Жлобін, Мінск, Маладзечна. Л.-Р.ч. разам з МаскоўскаБрэсцкай чыгункай, Рыга-Арлоўскай чыгункай і Палескімі чыгункамі садзейнічала развіццю прам-сці, гарадоў, рыначных адносін на Беларусі. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 нацыяналізавана і падпарадкавана Наркамату шляхоў зносін. Гл. таксама Беларуская чыгунка.

У.Г.Філякоў.

т. 9, с. 233

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лібава-Роменскі камітэт Усерасійскага чыгуначнага саюза 5/188, 502

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БРО́ЖСКІ ЛЕСАПІ́ЛЬНЫ ЗАВО́Д.

Дзейнічаў у 1916—20 на чыг. станцыі Брожа Лібава-Роменскай чыгункі (цяпер у Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл.). Працавалі 75 рабочых (1918).

т. 3, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЯВО́ЧКА (Міхаіл Фадзеевіч) (1863, Мінск — ?),

бел. спартсмен-веласіпедыст. Служачы Лібава-Роменскай чыгункі. Пераможца гонак Масква — Ніжні Ноўгарад, Пецярбург — Масква. Чэмпіён Расіі (1894) і Англіі (1896) у гонках на трэку.

т. 6, с. 134

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́МЕЛЬСКІ КАМІТЭ́Т ДЭЛЕГА́ТАЎ, Камітэт саюза чыгуначнікаў Гомельскага раёна,

стачачны к-т, які кіраваў рэв. барацьбой працоўных Гомеля ў час Снежаньскага паўстання 1905. Дзейнічаў з 21.12.1905 па 1.1.1906. Утвораны на мітынгу рабочых і служачых Лібава-Роменскай чыг., дэпо і ст. Гомель-Палескі ў час усеаг. забастоўкі. Стварыў баявую дружыну, скінуў мясц. ўладу, кантраляваў працу чыг. тэлеграфа. Узяў на сябе ахову грамадскага парадку, абарону насельніцтва ад чарнасоценцаў. Устанавіў цесныя сувязі з забастовачным к-там ст. Жлобін. Заклікаў да забастоўкі ўсе чыг. станцыі, у выніку якой быў спынены рух на Палескай і Лібава-Роменскай чыг. 11 дзён трымаў пад кантролем горад і чыг. вузел. Спыніў дзейнасць пасля падаўлення забастоўкі.

т. 5, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІЕ́ПАЯ (Liepāja),

горад, раённы цэнтр уЛатвіі. Вядомы з 1253, з 1625 горад, да 1917 наз. Лібава. Нас. 97,3 тыс. ж. (1997). Незамярзаючы порт на Балтыйскім м. Чыг. вузел. База рыбалоўнага флоту. Прам-сць: металургічная, машынабуд., харч., лёгкая, дрэваапрацоўчая. Пед. ін-т. 2 тэатры. Гіст. і маст. музеі. Прыморскі бальнеагразевы і кліматычны курорт. Цэрквы св. Ганны (17 ст.), Трысвіенібас (18 ст.).

т. 9, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́МЕЛЬСКІ ВАГОНАРАМО́НТНЫ ЗАВО́Д.

Засн. ў 1874 як Гомельскія галаўныя майстэрні Лібава-Роменскай чыгункі. У 1928 перайменаваны ў Гомельскі паравозавагонарамонтны завод. У гады Вял. Айч. вайны разбураны. У ліп. 1944 аднавіў вытворчасць. З 1945 спецыялізуецца на рамонце. Асн. вытв. дзейнасць: пераабсталяванні пасажырскіх вагонаў (у тэхн.-службовыя, мостадаследчыя, флюараграфічныя, лятучай сувязі, бізнес-класныя, радыёстанцыйныя). Вырабляе больш за 1000 найменняў запчастак для чыг. транспарту, а таксама тавары нар. ўжытку.

А.А.Саламонаў.

т. 5, с. 344

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́МЕЛЬСКІ ТЭ́ХНІКУМ ЧЫГУ́НАЧНАГА ТРАНСПА́РТУ.

Засн. 30.10.1878 у Гомелі на сродкі Лібава-Роменскай чыгункі як Гомельскае тэхн. чыг. вучылішча. З 1917 тэхнікум. Спецыяльнасці (1996/97 навуч. г.): арг-цыя перавозак і кіраванне рухам на транспарце; тэхн. эксплуатацыя і рамонт трансп. сродкаў; камерцыйная дзейнасць; бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт (2 апошнія — платныя). Прымае асоб з базавай, а на завочную форму навучання з сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.

т. 5, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)