лёк, -у, м.

Селядзечны расол.

Мачаць хлеб у л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лё́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. лё́к
Р. лё́ку
Д. лё́ку
В. лё́к
Т. лё́кам
М. лё́ку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лёк (род. лёку) м. рассо́л (селёдочный)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лёк, ‑у, м.

Селядзечны расол. У краме .. [дзед] часта браў лёк ад селядцоў, а мы, унукі яго, з велізарнай асалодай мачалі хлеб у гэтую салёную жыжку. Астрэйка. І смагне селядзец у лёку, І ў лютай пары млее кроп. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лёк1 ’селядцовы або агурочны расол’ (Мядзв., Гарэц., Бяльк., Касп., Мат. Шкл., Мат. Маладз., Сцяшк., Шат., Нас., Сл. паўн.-зах.; маладз., Янк. Мат.), ’юшка, рыбная поліўка’ (Сцяшк.), ’унутранасці селядца’ (Грыг.), ’густая наліўка (вадкая частка)’ (Нас.). Лексема ўзнікла ў выніку кантамінацыі ляк ’расол’ (< польск. lak) і польск. loch ’густы сіроп з чаго небудзь’ (< італ. loc, locco < с.-лац. lohoc ’густое лякарства, падобнае да павідла’ (Слаўскі, 4, 30, 319). Сюды ж (у выніку пераносу значэння) і ганц. лёк ’вада, падсаложаная мёдам’ (Сл. паўн.-зах.).

Лёк2 ’біццё сэрца ад спалоху’, лёкі ’спалох, перапуд’ (зах., КЭС). Да лякаць, лекацець (гл.).

Лёк3, лёкі ’кудзеры, локаны’ (Бяд., Сцяшк.). Запазычана з польск. lok, loki ’тс’ (з XVIII ст.), якія з ням. Locke, мн. л. Locken (Брукнер, 316).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рассо́л расо́л, -лу м.; (селёдочный) лёк, род. лёку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

селёдочный селядцо́вы, селядзе́чны;

селёдочный рассо́л селядцо́вы (селядзе́чны) расо́л, лёк.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расол / рыбны: лёк

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

solny

soln|y

саляны;

kwas ~y — саляная кіслата;

zalewa ~a — расол; (селядцовы) лёк

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ро́па1 ’гнойныя выдзяленні’ (ТСБМ, Др.-Падб., Юрч. СНЛ), ’сукравіца, гнілая кроў, што ідзе з рота, носа або з вушэй у нябожчыкаў’ (Мядзв., Гарэц., Нас., Байк. і Некр., ТС), ’крывяністае выдзяленне з раны’ (Сл. Брэс.), ’гной з раны, з вачэй’ (смарг., Шатал.), ропа́ ’расол з пасоленага мяса, рыбы’ (Сл. Брэс.), ро́па, ропа́лёк’ (лельч., б.-каш., ЛА, 4), ро́па, ропа́ ’канцэнтраваны раствор солі’ (ТС). Укр. ропа́ ’сукравіца’, ’расол’, рус. ропа́ ’сукравіца, гной’, ’расол’, польск. ropa ’гной’, ’нафта’, ropić się ’гнаіцца’, славен. ropa ’торф’, на падставе чаго прасл. *ropa ’густая вадкасць’ (SEK, 4, 203). Не зусім яснае слова. Мацэнаўэр (LF, 17, 174) параўноўвае яго з ст.-інд. rápas ’раненне, цялеснае пашкоджанне’. Брукнер (462) прыводзіць у якасці роднаснага літ. rapstýti, якое, аднак, з’яўляецца памылкай друку (Трубачоў, Дополн.Фасмер, 3, 501). З другога боку, мяркуюць, што існавала старое польск. rob, якое, нібыта, абазначала ’нейкае варэнне з зёлак’ і — праз ням. Robb, франц., ісп. rob ’тс’, італ. rob, robbo, партуг. robe ’фруктовы мёд’ было запазычана з араб. robb ’тс’ (Мацэнаўэр, Cizí sl.). Іншыя версіі гл. essj, Ukáz. 85–89; Бязлай, 3, 196; Махэк₂, 516. Гл. рапа́.

Ро́па2 ’газа’ (навагр., Сцяшк. Сл.). З польск. ropa naftowa ’нафта’ — семантычны пераход адбыўся ўжо ў польск. мове: nafta ’азначае ’газа’ і ’нафта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)