ляшчо́ткі, -так.
Дошчачкі, лубкі, якія выкарыстоўваюцца пры пераломах касцей.
Рука ў ляшчотках.
|| прым. ляшчо́тачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ляшчо́ткі
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы
|
мн. |
| Н. |
ляшчо́ткі |
| Р. |
ляшчо́так |
| Д. |
ляшчо́ткам |
| В. |
ляшчо́ткі |
| Т. |
ляшчо́ткамі |
| М. |
ляшчо́тках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ляшчо́ткі, -так ед. нет зажи́м м., лубки́ (употребляются при холощении животных)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ляшчо́ткі, ‑так; адз. няма.
1. Раздвоеная з аднаго канца дошчачка для заціску чаго‑н. Ветэрынарныя ляшчоткі.
2. Абл. Лубок (у 3 знач.). У бальніцы доктар выраўняў Дзямідчыку пераламаныя косці і ўзяў нагу ў ляшчоткі. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляшчоткі ’абцугі’ (Сцяшк.), ’ціскі для выціскання воску, сыру’ (Сержп. Борт., Сл. ПЗБ), ’раздвоеная з аднаго канца дошчачка для заціску чаго-небудзь’, ’лубкі, у якія забінтоўваецца вывіхнуты сустаў, увязваецца зламаная канечнасць’ (КЭС, лаг.; ТСБМ, Сл. ПЗБ). Укр. леще́ти, ле́щата, рус. ле́щедь, лещадь, польск. leszczotka, leszczoty, чэш. lešta. Да прасл. паўн. lešč‑etь (lešč‑et‑ъka), leščeta, якія з lešciti/leskati ’расшчапляць, удараць, ляпаць’. Яны адносяцца да этымалагічнага гнязда з коранем lešč‑/lest‑ > ляшча́ць (гл.) (Слаўскі, 4, 174–176; Фасмер, 2, 491; Куркіна, Этимология–74, 47–51). Брукнер (KZ, 46, 210–211) прымае версію з адпаўшым пачатковым гукам (параўн. бел. кляшчоткі ’ляшчоткі’, польск. oklascki, okleszczyny ’планкі для звязвання паламанай канечнасці’ і інш.). Бернекер (1, 702) адносіць лексему да лёскать ’ляпаць, шчоўкаць, грукаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ляшчо́тка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ляшчо́тка |
ляшчо́ткі |
| Р. |
ляшчо́ткі |
ляшчо́так |
| Д. |
ляшчо́тцы |
ляшчо́ткам |
| В. |
ляшчо́тку |
ляшчо́ткі |
| Т. |
ляшчо́ткай ляшчо́ткаю |
ляшчо́ткамі |
| М. |
ляшчо́тцы |
ляшчо́тках |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
кляшчо́ткі, -так (ед. кляшчо́тка ж.) разг., см. ляшчо́ткі
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Кляшчо́тка 1 ’расшчэпленая палка для сціскання чаго-небудзь’ (Нас.), ’ільнамялка’ (Мат. Гом.). Да клешчыць (гл.). Утварэнне на ‑отка (Сцяцко, Афікс. наз., 62).
Кляшчо́тка 2 ’трашчотка’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Кантамінацыя папярэдняга з трашчотка.
Кляшчо́тка 3 ’ляшчоткі’ (ТСБМ, Бяльк.). Гл. кляшчотка 1 і ляшчоткі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляшча́тка, лэшча́тка ’адна з дзвюх калодак у алейні, паміж якімі прасуюць алейную масу’ (лун., стол., ЛАПП). Да ляшчоткі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ле́шчаткі, лэшчаткі ’хірургічныя шыны’ (брэсц., Нар. лекс.; драг., Сл. паўн.-зах.), ’расшчэпленая палка’ (Сцяшк. Сл.), (к)ляшчоткі ’прыстасаванне для пакладання жывёл’, ’дошчачкі, якія ўдараюцца адна аб адну для атрымання гуку’, ле‑ шчотка ’драўляныя ціскі’ (ТС). Укр. лещата, лёшчати ’шчамлёткі’, ’шыны’, ’ляшчоткі для пакладання коней’, рус. лещотка ’тс’, лещадь ’распілаваная палка, жэрдка для здымання фруктаў з дрэва’, польск. leszczota, leszczoty, leszczotki ’шыны’, ст.-польск. leszczotka ’расшчэпленае паленца, якое ўжывалася для пакладання’, магчыма, чэш. мар. lesta ’дошчачка, на якую вешаюць карціны’. Паўн.-прасл. lešce‑etь, leščetka, leščedъ, роднасныя да leskati, leščati, — паводле Бернекера (1, 702). Больш падрабязна гл. Куркіна (Этимология–1974, 47–49), Фасмер (2, 491), Слаўскі (4, 174–176). Сюды ж з семантычным пераносам (паводле падабенства) лексема лешчаткі ’сцёгны’ (свісл., Шатал.). Гл. таксама ляшчоткі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)