ЛЯ́ХАЎСКІЯ АСТРАВЫ́,
паўднёвая група ў архіпелагу Новасібірскіх астравоў (Расія), на мяжы мораў Лапцевых і Усх.-Сібірскага. Уключаюць а-вы: Вял. Ляхаўскі (пл. 5,3 тыс. км2), М.Ляхаўскі (пл. 1,3 тыс. км2), Сталбавы (пл. 170 км2) і Сямёнаўскі. Ад мацерыка Азія аддзяляюцца пралівам Дзмітрыя Лапцева. Паверхня пераважна раўнінная. Выш. да 270 м (Вял. Ляхаўскі). Шматгадовая мерзлата. Шматлікія яры і тэрмакарставыя азёры. Поліганальная асакова-злакавая тундра, шмат балот. Промысел пясца. Адкрыты ў 1712. Названы ў гонар рус. прамыслоўца І.Ляхава.
т. 9, с. 437
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ля́хаўскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ля́хаўскі |
ля́хаўская |
ля́хаўскае |
ля́хаўскія |
| Р. |
ля́хаўскага |
ля́хаўскай ля́хаўскае |
ля́хаўскага |
ля́хаўскіх |
| Д. |
ля́хаўскаму |
ля́хаўскай |
ля́хаўскаму |
ля́хаўскім |
| В. |
ля́хаўскі (неадуш.) ля́хаўскага (адуш.) |
ля́хаўскую |
ля́хаўскае |
ля́хаўскія (неадуш.) ля́хаўскіх (адуш.) |
| Т. |
ля́хаўскім |
ля́хаўскай ля́хаўскаю |
ля́хаўскім |
ля́хаўскімі |
| М. |
ля́хаўскім |
ля́хаўскай |
ля́хаўскім |
ля́хаўскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
НОВАСІБІ́РСКІЯ АСТРАВЫ́,
архіпелаг паміж морамі Лапцевых і Усх.-Сібірскім, у Рэсп. Саха (Якуція), у Расіі. Пл. каля 38 тыс., км2. Уключаюць 3 групы а-воў: Ляхаўскія астравы, уласна Новасібірскія, або Анжу астравы, і Дэ-Лонга. Паверхня нізінная, складзена пераважна з рыхлых адкладаў, у зах. ч. — з вапнякоў і сланцаў. Выш. да 374 м (в-аў Кацельны). Клімат арктычны, суровы. Сярэднія т-ры студз. ад -28 °C да -31 °C, ліп. 1—3 °C. Ападкаў да 132 мм за год. Пераважаюць шматгадовамёрзлыя горныя пароды і падземныя льды. Расліннасць арктычнай тундры. З жывёл трапляюцца паўн. алень, пясец, лемінг, зрэдку белы мядзведзь. У летні час шмат птушак. Промысел пясца. Палярная станцыя на в-ве Кацельны (з 1933).
т. 11, с. 362
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)