ляні́васць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. ляні́васць
Р. ляні́васці
Д. ляні́васці
В. ляні́васць
Т. ляні́васцю
М. ляні́васці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ляні́васць ж. лени́вость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ляні́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць лянівага; лянота.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ляні́вы, -ая, -ае.

1. Схільны да ляноты, які ўхіляецца ад працы.

Л. хлопец.

2. Вялы, павольны.

Лянівая паходка.

|| наз. ляні́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лень1 ’лянота’ (брасл., Сл. паўн.-зах., Бяльк.), укр. лінь, рус. лень, польск. leń, ст.-чэш. lén, léň, славац. lieň, славен. lęn, балг. ленʼ, ст.-слав. лѣнь. Прасл. lěnь — назоўнік адцягненага значэння, утвораны ад lěnъ > ляны́ (гл.). Сюды ж лянівы(й), ляньлівый (як санлівы) ’схільны да ляноты, павольны’ (ТСБМ, Бяльк., БРС), лянівасць ’лянота’ (ТСБМ), ляніўства ’гультайства’ (Нас.).

Лень2 ’гультай’ (ігн., пін., Сл. паўн.-зах.), укр. лінь, рус. лень, ст.-рус. лѣнь ’гультаяваты’, польск. leń, ст.-чэш. léň, серб.-харв. lȇnj. Прасл. lěn‑jь (Слаўскі, 4, 159). Да ляны́ (гл.).

Лень3 ’рыба лін, Tinca vulgaris’ (гарадоц., Нар. лекс.). Укр. лень ’тс’, рус. лень ’лінь’ і інш. рыбы: Cyprinus linca, Hucho taimen, Salmo trutta. Да лін(ь) (гл.). Чаргаванне lě‑/li‑ гл. у слове леніва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)