Ля́мза ’абманшчык’ (шчуч., Сцяшк. Сл.), лід. лямзлі́вы ’балбатлівы’ (там жа). Да ле́мзаць 1, якое з літ. lem̃zyti ’балбатаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ля́маць, лельч. ля́мать ’балбатаць, ляпаць’ (Нар. лекс.) і пін. ля́маты ’паволі есці’ (КЭС) з’яўляюцца дыялектнымі сінонімамі да ле́мзаць 1, 2 ’тс’ (гл.) з выпадзеннем зычнай ‑з‑, якая пашырае аснову. Параўн. рус. пск., калін., перм., арханг. ля́мать ’паволі есці, вяла жаваць ежу’. Чаргаванне ля‑/ле‑, як у рус. урал. ле́мза́, лемзя́ ’расцяпа, разява’, свярдл. ля́мза, лямза́ ’тс’, пск., цвяр. ля́мза ’павольны, някемлівы чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сля́сіць экспр. ‘украсці’ (Сцяшк.). Рус. дыял. сля́сить ‘тс’, сля́мзить ‘тс’, сля́бзить, сля́пзить ‘тс’ і інш. Фасмер (3, 681) параўноўвае з рус. дыял. ля́мза ‘злодзей, зладзюжка’, ля́мзить ‘красці’. Апошняе не мае пэўнай этымалогіі (Фасмер, 2, 551). Сувязь з польск. łamzak ‘махляр’, чаш. lamzak ‘тс’ з ням. Lappsack Фасмер (там жа, са спасылкай на Карловіча) лічыць сумніўнай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)